Вы тут

Лукашэнка: Беларусь будзе развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з В’етнамам


Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з паслом В’етнама Нгуенам Ван Нгы гістарычную памяць і супрацоўніцтва ў сучаснай эканамічнай сітуацыі.


«Не ўсё так дрэнна ў нашым свеце. Ёсць месцы, дзе ціха і спакойна. Я маю на ўвазе і наш сяброўскі В’етнам. Народ В’етнама заслужыў гэту цішыню і той рост дабрабыту, забяспечанасці насельніцтва, развіцця В’етнама. Вы прайшлі вельмі складаныя часы», — пачаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён заўважыў, што памятае цяжкія часы ў гісторыі В’етнама і заўсёды нагадвае, калі размова заходзіць пра гэту дзяржаву, пра барацьбу народа супраць тых, хто хацеў знішчыць краіну і абаснавацца ў гэтым статэгічна важным раёне паўднёва-ўсходняй Азіі.

«Тады мы былі разам, разам змагаліся, дапамагалі В’етнаму і дапамаглі перамагчы. У мяне заўсёды асацыяцыі з тымі часамі. Ёсць, што ўспомніць. Вы верагодна таксама памятаеце гэтыя складаныя часы для в’етнамскага народа. І гэта наша аснова, наша гістарычная памяць ва ўзаемаадносінах дзвюх дзяржаў», — сказаў Прэзідэнт і запэўніў суразмоўцу, што беларусы заўсёды будуць цаніць сумесныя часы барацьбы. 

Па яго словах, наша краіна будзе рабіць усё, каб В’етнам развіваўся. «Гэта не толькі таму, што мы любім в’етнамскі народ, але і таму, што гэта з боку гледжання эканомікі выгодна. Прагматызм характэрны і для нашага народа, і для в’етнамскага народа, нашых дзяржаў. Гэта супрацоўніцтва заўсёды прыносіла і будзе прыносіць карысць», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сумесны таварабарот па выніках 2021 году склаў каля 200 мільёнаў долараў. Але паказчык можа быць і большым. «Мы поўныя рашучасці развіваць наша супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Гэта фундамент нашых адносін. Вы ведаеце нашы магчымасці. Мы будзем імкнуца да таго, каб нашы тэхналогіі пераносіць на тэрыторыю В’етнама, ствараць там сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці аб’ектаў машынабудавання, прадуктаў машынабудавання. Я маю на ўвазе і МТЗ, і МАЗ, і БелАЗ», — пералічыў пункты росту Прэзідэнт. 

Гатовы, паводле яго, мы супрацоўнічаць з азіяцкай краінай у пастаўках прадуктаў харчавання, мінеральных угнаенняў.

«Я ведаю, што мы сертыфікацыю некаторых нашых прадуктаў харчаванння праводзім там. Хацелася б, каб гэта ішло больш аператыўна. Сёння хацеў бы з вам абмеркавць перспектывы нашага супрацоўніцтва», — дадаў Прэзідэнт.

Ён мяркуе, што ў хуткім часе адбудзецца візіт беларускага прэм’ер-міністра ў В’етнам, дзе ў дэталях абмяркуюць вынікі мінулых гадоў супрацоўніцтва і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.

«Я хачу, каб вы ведалі: В’етнам заўсёды быў нашым сябрам і ім застанецца. Гэта галоўнае», — рэзюмаваў кіраўнік краіны.

Каментарый у тэму

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгы: «За кароткі часы перамоваў мы падвялі вынікі нашага супрацоўніцтва і абмеркавалі перспектывы пашырэння і ўзмацнення адносін у розных галінах. Калі казаць пра перспектывы, ёсць вялікі патэнцыял, каб падвоіць тавараабарот, і аднавіць яго да даковідных часоў. Мы будзем рабіць далей намаганні, каб узмацняць і пашыраць супрацоўніцтва». 

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.