Вы тут

Каля тысячы сірыйскіх дзяцей аздаравіліся ў Беларусі


Як адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў, за час работы пасла ў нашай краіне назіраецца станоўчая дынаміка кантактаў у шматлікіх сферах двухбаковага ўзаемадзеяння. 

— Сірыйская Арабская Рэспубліка — для нас сяброўская краіна, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. — Гэтае сяброўства праверана часам. І сёння, у такі няпросты перыяд, у нас ідзе канструктыўны дыялог па многіх кірунках. Намечаны шляхі нашай далейшай работы. Думаю, што дэпутаты і Рэспублікі Беларусь, і Сірыйскай Арабскай Рэспублікі настроены на тое, каб тыя кірункі, якія вызначаны пратаколам, падпісаным пасля пасяджэння камісіі, рэалізаваліся.

Восьмае пасяджэнне Міжурадавай камісіі па пытанні беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва адбылося ў студзені. Па яго выніках быў падпісаны пратакол аб далейшых планах двухбаковага супрацоўніцтва. 

Як падкрэсліў спікер Палаты прадстаўнікоў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста надае самую пільную ўвагу развіццю адносін з Сірыяй. «Гэта датычыцца не толькі палітычнай, гандлёва-эканамічнай дзейнасці, а і гуманітарнай, — удакладніў Уладзімір Андрэйчанка. — Пад патранажам кіраўніка дзяржавы рэалізуецца праект па аздараўленні і лячэнні сірыйскіх дзяцей у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры „Зубраня“. За апошнія пяць гадоў там прайшло аздараўленне каля тысячы сірыйскіх дзяцей».

Акрамя таго, старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на ўмацаванне межкультурных сувязяў дзвюх краін, а таксама немалую ролю ў двухбаковым супрацоўніцтве заканадаўчых органаў Беларусі і Сірыі.

— Адносіны паміж дзвюма краінамі на палітычным узроўні вельмі моцныя, а кіраўнікоў нашых дзяржаў звязваюць моцныя сяброўскія сувязі, — заўважыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі Махамадам аль-УМРАНІ. — Мы імкнёмся да развіцця супрацоўніцтва і ў іншых сферах: эканамічнай, культурнай і парламенцкай. Важна, каб яны дасягнулі такога ж узроўню супрацоўніцтва, які мы маем у палітычнай сферы. На працягу апошніх дзесяці гадоў Сірыя цярпела ад наступстваў вайны, развязанай супраць яе. Мы вельмі высока цэнім пазіцыю Рэспублікі Беларусь, якая падтрымлівала нас на працягу гэтага часу. Ваша краіна таксама адчувае на сябе аналагічны ціск, які заключаецца ва ўвядзенні санкцый, эканамічнай блакады. Мы салідарныя з Беларуссю ў супрацьстаянні гэтым мерам у выглядзе санкцый. Са свайго боку прыкладзем усе намаганні для развіцця двухбаковых адносін. 

Вераніка КАНЮТА
Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».