Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 8 раёнах Беларусі


Першыя сёлета абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя адразу ў 8 раёнах краіны, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


«З-за напружанай пажаранебяспечнай абстаноўкі наведванне лясоў часова абмежавана ў Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Навагрудскім, Карэліцкім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці», — распавялі ў прэс-службе.

У Мінлясгасе нагадваюць, што абмежаванні на наведванне лясоў часовыя. У кожным рэгіёне абмежаванне можа быць розным, напрыклад часовая забарона на ўезд аўтатранспарту, абмежаванне наведвання лясоў у асобныя часовыя прамежкі. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах лесагаспадарчых устаноў.

Аператыўна адсачыць інфармацыю аб абмежаваннях і забаронах на наведванне лясоў можна на сайце Мінлясгаса ў раздзеле «Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.