Вы тут

Лыжныя трасы — шматфункцыянальнасць і камфорт для мінчан


У сталічных жыхароў расце попыт на спартыўныя аб’екты ў горадзе, а завяршэнне зімовага сезона не закрывае лыжныя трасы да наступнага снежнага надвор’я. Гарадская інфраструктура дае магчымасць насельніцтву з задавальненнем праводзіць свой спартыўны вольны час у любую пару года. Начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай расказаў аб паспяховым зімовым перыядзе і аб нагрузках на лыжныя трасы ў летні перыяд.


— Галоўнай пляцоўкай для аматараў лыжаў узімку стала траса ў Вяснянцы. Там, акрамя звычайных лыжных шпацыраў нашых гараджан, праводзіліся і прафесійныя мерапрыемствы, і школьныя і студэнцкія спаборніцтвы. На летні перыяд гэта траса будзе задзейнічана для лыжаролераў — гэта спартыўнае хобі ўжо ўвайшло ў звычку мінчанам.

У пачатку года для жыхароў Мінска зрабілі трасы са штучным снегам яшчэ ў трох сталічных месцах: лесапарку «Мядзвежына», парку «Курасоўшчына» і на вуліцы Цікоцкага. Лыжная даступнасць павялічылася — амаль ва ўсіх раёнах горада з’явіліся дастойныя маршруты.

Максім Варапай лічыць, што для мінскага насельніцтва ўласціва разнастайнасць у выбары спартыўнага вольнага часу. — Немагчыма вызначыць, на чым можна сканцэнтравацца ў праектаванні новых аб’ектаў, — кажа суразмоўца. — З-за двухмільённага мінскага насельніцтва нельга вызначыць дакладную колькасць наведвальнікаў. Гэта парк. Сёння гуляе 10 чалавек, заўтра на прабежку выйдуць 30. Хтосьці спакойна катаецца на роліках, а камусьці страшна на лыжаролерах — таму што можна ўпасці, пабіць калена і г.д. Дакладна магу сказаць, што і ў летні перыяд лыжныя трасы будуць выкарыстоўвацца спартовымі школамі.

Аматары лыжаролераў у летні перыяд будуць катацца па трасе ў Вяснянцы, Парку 900-годдзя Мінска і на вуліцы Цікоцакага, дзе ім давядзецца дзяліць тэрыторыю з веласіпедыстамі. Абсталяваныя асфальтавыя трасы — прыемны бонус для мінчан, якія аддаюць перавагу таму, каб весці здаровы лад жыцця.

За зіму ў Мінску выкарыстоўваліся 14 лыжных трас з агульнай працягласцю 20 кіламетраў. У іх лік уваходзяць як прафесійныя, так і прагулачныя. Максім Варапай тлумачыць, што мінчане прывыклі самастойна праводзіць маршрут для лыжні, дзе ім зручна і астатнім не перашкаджае. Лыжнікаў можна было сустрэць на Цнянскім вадасховішчы, школьных стадыёнах і парках. Добры прыклад — абсталяваная тэрыторыя ў Курасоўшчынскім парку: на гэтым зялёным масіве людзі гуляюць, бегаюць, возяць каляскі з дзецьмі — усім камфортна.

— Перазагрузкі па лыжных трасах няма, гэта тычыцца і лыжаролерных трас — яны даступныя. На Ванееве функцыянуе аб’ект для паўнавартасных трэніровак. І ўсё ж у мінчан ідзе прыярытэт на агульнадаступнасць. Напрыклад, для жыхароў Першамайскага раёна ёсць траса ў Севастопальскім парку на 2 кіламетры можна прабегчыся, а можна пракаціцца і на веласіпедзе з лыжаролерамі.

У наступным годзе для мінчан плануюць здаваць у арэнду лыжны інвентар у парку «Курасоўшчына» і ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна». Жадаем сталічным жыхарам праводзіць з задавальненнем час на свежым паветры, падтрымліваючы фізічную форму!

Аляксей КАРПУК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.