Вы тут

Галоўчанка: Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі дапаможа ва ўмовах санкцый


Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі дапаможа супрацьстаяць заходнім санкцыям. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае БелТА.


«Абстаноўка вакол нашых краін істотна змянілася ў сілу вядомых абставін. Знешні санкцыйны ціск узмацніўся шматразова. Калектыўны Захад праводзіць адносна нашых краін непрыкрытую палітыку эканамічнага ўдушэння. Таму наша эфектыўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва — неабходная ўмова паспяховага супрацьстаяння эканамічнай вайне супраць Саюзнай дзяржавы, якая вядзецца». — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ў 2021 годзе Беларусь і Санкт-Пецярбург дасягнулі значных аб’ёмаў тавараабароту, і падкрэсліў, што ў 2022 годзе трэба перасягнуць лічбы мінулага года. Асаблівы акцэнт прэм’ер-міністр зрабіў на пытаннях імпартазамяшчэння і вытворчай кааперацыі.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Санкт-Пецярбургам склаў $1,743 млрд. і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 14,5 працэнта, экспарт — $982,1 млн. (рост на 13,6 працэнта). Сальда дадатнае — $220,5 млн. У 2021 годзе павялічыліся пастаўкі гарачакачаных пруткоў з нелегіраванай сталі, сметанковага масла, замарожанай ялавічыны, пластмасавай тары, згушчанага і сухога малака, бульбы, ДСП і ДВП, часцей і прылад для аўтамабіляў і аўтамабіляў.

За студзень 2022 года тавараабарот Санкт-Пецярбургам склаў $122,5 млн і ў параўнанні са студзенем 2021-га павялічыўся на 15,9 працэнта, экспарт — $68,8 млн (рост на 1,2 працэнта). Павялічыліся пастаўкі сыроў і тварагу, сметанковага масла, марожанай рыбы, комплексных сінтэтычных ніцей, бульбы, упаковачных матэрыялаў, мяса птушкі, цэльнага малака.

Галоўчанка: Беларусь зацікаўлена поўнамаштабна выкарыстоўваць парты РФ для перавалкі грузаў

«Ва ўмовах санкцыйнага ціску і фактычна транспартнай блакады Беларусі вельмі важна выйсці на поўнамаштабнае выкарыстанне марскіх партоў РФ, у прыватнасці шматфункцыянальнага партовага комплексу Бронка. Гэта цудоўнае лагістычнае прадпрыемства, якое валодае ўсімі патрабаванымі характарыстыкамі для перавалкі часткі беларускіх грузаў. Цяпер задача выйсці на прымальную эканоміку», — сказаў Раман Галоўчанка.

Заўтра прэм’ер-міністр сустрэнецца з кіраўніцтвам порта Бронка для абмеркавання актуальных пытанняў перавалкі беларускіх грузаў.

Беларусь гатова нарасціць пастаўкі будматэрыялаў у Санкт-Пецярбург

«Што да будаўнічага блока, тут бы я ў першую чаргу звярнуў увагу на пытанні павелічэння паставак беларускіх будаўнічых матэрыялаў. Мы гатовы да нарошчвання гэтых аб’ёмаў па многіх пазіцыях: пачынаючы ад цэменту, заканчваючы керамічнай пліткай, сантэхнікай, драўлянымі канструкцыямі, мэблевай прадукцыяй, падлогавымі пакрыццямі. Патэнцыял тут ёсць», — сказаў Раман Галоўчанка.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу адкрыўся Беларускі харчовы форум. «Не выключаю, што неабходна будзе арганізаваць такія мерапрыемствы для галіны будматэрыялаў. Думаю, гэта было б вельмі своечасова», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Аўтобусная і камунальная тэхніка, электратранспарт: Галоўчанка аб перспектывах паставак у Санкт-Пецярбург

Па ягоных словах, у расійскі горад павінна быць пастаўлена каля 900 адзінак беларускай пасажырскай тэхнікі. Сёння адбудзецца цырымонія перадачы чарговай партыі аўтобусаў МАЗ у Санкт-Пецярбургу. «Мы гатовы да развіцця супрацоўніцтва як па аўтобуснай і тралейбуснай тэхніцы, так і па электратранспарце. Беларусь прайшла даволі вялікі шлях, электробусы знаходзяцца на маршрутах рэгулярных пасажырскіх ліній у нашай краіне», — сказаў Раман Галоўчанка і падкрэсліў, што беларускія вытворцы не стаяць на месцы і ўвесь час удасканальваюцца.

Ён таксама закрануў тэму тэхнічнага перааснашчэння камунальных службаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатова забяспечыць усе патрэбнасці Санкт-Пецярбурга ў камунальнай тэхніцы.

Пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Санкт-Пецярбург можна нарасціць на трэць

Пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Санкт-Пецярбург у 2021 годзе склалі амаль $0,5 млрд. «Лічу, што настаў час для яшчэ больш істотнага нарошчвання паставак як гатовай прадукцыі, так і сыравіны і паўфабрыкатаў. Беларускі харчовы форум дасць штуршок. Мы бачым магчымасці для павелічэння паставак не менш як на трэць ад ужо існуючых аб’ёмаў. Хачу вас запэўніць, што ўсё, што залежыць ад беларускага боку ў пытанні забеспячэння харчовай бяспекі Санкт-Пецярбурга, будзе зроблена», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у выпадку зацікаўленасці расійскага боку магчыма скарэкціраваць ужо зацверджаныя наменклатуру і аб’ёмы паставак на 2022 год.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.