Вы тут

У Баку прадставяць экспазіцыю беларускіх аграпрамысловых прадпрыемстваў


Усяго ў маі ў сталіцы Азербайджана пройдуць дзве значныя выставы аграпрамысловай і харчовай галіны: 27-я Міжнародная выстава «Харчовая прамысловасць» (Interfood Azerbaijan) і 15-я Азербайджанская Міжнародная выстава «Сельская гаспадарка» (Caspian Agro).


Ужо не першы год Беларусь зяўляецца традыцыйным удзельнікам гэтых мерапрыемстваў. Арганізатарам беларускай экспазіцыі выступае выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», пасольства нашай краіны ў Азербайджанскай Рэспубліцы. У ліку ўдзельнікаў гэтага года — Мінскі малочны завод № 1, «Бабруйскаграмаш», прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам», іншыя вядомыя айчынныя брэнды.

Выстава Interfood Azerbaijan прадставіць прадукты харчавання, напоі, тэхналогіі вытворчасці, шырокі спектр халяльнай прадукцыі.

Экспазіцыя Caspian Agro прэзентуе сельскагаспадарчую тэхніку, тэхналогіі жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, раслінаводства, ветэрынарыі, сродкі абароны раслін, угнаенні, упакоўку. Новаўвядзенне гэтага года — раздзел смарт-тэхналогій у сельскай гаспадарцы: «разумная» вёска, інтэрнэт рэчаў, аўтаматызацыя працэсаў і іншыя.

Летась у мерапрыемствах прынялі ўдзел 300 кампаній з 28 краін. Выставы наведалі некалькі тысяч прафесіяналаў галіны: імпарцёры, дыстрыбютары, прадстаўнікі аптовага і рознічнага гандлю, фермеры. Тады Беларуская экспазіцыя ў Баку абяднала 16 кампаній-удзельніц. Яна атрымала ўзнагароду ад арганізатараў як «Найлепшая краінавая прэзентацыя». Па выніках працы беларускія экспарцёры заключылі кантракты на пастаўку прадукцыі на азербайджанскі рынак.

Варта адзначыць, што за 11 месяцаў 2021 года тавараабарот Беларусі і Азербайджана склаў 800 мільёнаў долараў, павялічыўшыся ўдвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. Харчаванне зяўляецца адной з асноўных артыкулаў беларускага экспарту ў Азербайджан. Беларусь пастаўляе на рынак гэтай краіны мясныя і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы, напоі. Азербайджанскія супермаркеты вылучаюць для беларускіх прадуктаў асобныя, брэндаваныя стэлажы, а брэнд «Зроблена ў Беларусі» традыцыйна асацыюецца з высокай якасцю.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?