Вы тут

Філасофія вантробы


Прыемнага апетыту. Альбо смачна есці. Каму і як даспадобы. Дэмакратыя. У тым ліку і моўная. Як тушонка? Некаторыя бралі скрынямі. Муку — мяхамі. Разумею. Беларускае харчаванне, не долары. Свайго курсу і якасці не страчвае. Але навошта соль было скупляць? Гэта так трэба НЕ ВЕРЫЦЬ у сваю краіну. Гэта трэба НЕ ВЕДАЦЬ сваю краіну.


Калі верыць вучоным: запасы каменнай солі ў краіне амаль невычэрпныя. Калі верыць легендам, то соль гэтая ўтварылася ад слёз зямлі беларускай. Якая шмат пакутавала і нацярпелася. Якая маці можа спакойна назіраць, калі крыўдзяць яе дзяцей у бацькоўскай хаце? Таго ж нацярпелася і наша матухна-зямля. Досыць! Ды не пагадзіліся блудныя дзеці. І пайшлі у мяцежны разнос. І зноў роднай зямлі — слёзы. Таму і насамрэч запасы каменнай солі ў краіне невычэрпныя.

У савецкія часы добрыя фільмы здымалі. Павучальныя. «Зорны хлопчык», напрыклад. Ён быў спрытны і разумны, але жорсткі і халодны. Нават сваю маці ў лахманах жабрачкі адштурхнуў і пакрыўдзіў. Але лёс даў яму шанц выправіць памылкі... Гэта казка. А рэчаіснасць горшая.

Сваю маці-краіну, нібыта тыя падлеткі, мы саромеемся. Сапраўды так і паводзім сябе. Саромеемся Беларусі, Гісторыі, Перамогі. Абы не было вайны. Скажыце гэта цяпер, гледзячы у вочы бежанцам з майданутай Украіны.

А як мы, бывае, саромеемся сваёй роднай зямелькі ў літаральным сэнсе... Калі гэта слова «калгаснік» стала абразлівым? Як толькі стала абразлівым, тады і з'явіліся харчовыя цягнікі. Як толькі стала абразлівым, тады ўся інтэлігенцыя стала ў чаргу. З аднаго боку — тыя, хто паляваў на «джынсу», з другога — тыя, хто гандляваў «з-пад крыса».

Цікава, а што цяпер адкажуць тыя, кто крытыкаваў Лукашэнку за тое, што ён, маўляў, грошы ў зямлю закопвае? Маляў, з Польшчы танней было б вазіць. Беларускія каўбасы і сыры і раней былі брэндам нашай адкрытай экспартаарыентаванай эканомікі. А ў надыходзячы харчовы крызіс — гэта ўжо стратэгічная нацыянальная небяспека.

А колькі вэрхалу нарабіла аграрная палітыка Лукашэнкі! Пра вёску самыя прасунутыя «экспэрты» згадваюць, калі выязджаюць на адпачынак з шашлыком. Вельмі лёгка заўзята крытыкаваць аграрную палітыку, аплятаючы айчынную вяндліну. І чарка ды шкварка, аказваецца, — не так ужо і дрэнна.

Ну што, і далей будзем саромецца тавараў, створаных намі ж? Нашыя камізэлькі і лепшыя, і натуральныя. Не, мы ўпіхваемся ў замежнае аддзенне, як у тую пятлю, і душымся ім. За адзін надпіс па-англійску. То ж модна так. Добра, адзенне для цела. Але мы ж і душы свае, і розум у іншаземныя анучы хаваем. І палітыка тут ні да чаго. Тут сапраўдная здрада беларускасці.

Аднаго не магу зразумець. Чаму беларускаць некаторыя «светачы» нацыі атаясамліваюць менавіта з «эўрапейскасцю». Ад «эўрапейскасці» смярдзіць садомскім брудам. Хопіць пэцкаць светлую і чыстую Беларусь! Мы ж для «эўрапейцаў» былі заўжды тутэйшымі. Халопамі. І цяпер яны чакаюць нас. Няма там каму спіны гнуць. Там усе заняліся абаронай самых талерантных гендараў.

Мы пакуль адстаём. Славяне — унтэрменш — трэці сорт, што зробіш. Мы пакуль затрымаліся на ніжэйшай ступені піраміды «новых нармальнасцяў» — мы ў палоне філасофіі вантробы.

Калі мы сталі такімі? Сквапнымі. Нашы продкі нават сярод галечы і нястачы «паспалітых» перыядаў альбо пасля ваеннага ліхалецця ўмелі радаваца сонцу і вясне. Раней залежалі ад зямлі. Ад цяжкай працы. Але ж і святы ладзілі. Земляробчы каляндар быў знітаваны з побытавым. Бо зямля была насамрэч роднай.

А калі паглядзець хроніку пасляваеннага будаўніцтва, то на кадрах — сапраўды светлыя летуценнікі. А аб чым цяпер мы марым? Аб новым гаджэце ці дзесяці тысячах «падпісоты» ў «Цік-Току». Бо за тое грошы даюць. Грамадства спажывання...

Кажуць, Бог размаляе з чалавека шэптам любові, голасам сумлення, а потым ужо — рупарам выпрабаванняў. Мо зробім гэтую іншаземную «тын-дынц» цішэйшай. Хопіць хварэць на падлеткавую хваробу — манкуртам досыць ужо скакаць пад заморскія матывы на рэйв-вечарынках. Час ужо змываць з твару касметыку чужых сэнсаў, а то некаторыя ўжо і забыліся, як насамрэч выглядаюць. Нас чакаюць сур'ёзныя справы. Трэба дапамагчы бацьку. Вясна на родным полі — час сяўбы.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».