Вы тут

У Беларусі колькасць падробак грошаў павялічылася на трэць


У Беларусі па выніках 2021 года банкаўскія работнікі выявілі 820 падробленых грашовых знакаў (817 банкнотаў і тры манеты), з якіх 54,3% — долары ЗША, паведамляе БелТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.


Доля падробленых расійскіх рублёў склала 35,8%, еўра — 8,4%, беларускіх рублёў — 1,1%, іншых валют — 0,4%.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года агульная колькасць падробак павялічылася на 32,5%.

Узрасла колькасць падробак кожнай з выяўленых валют: долараў ЗША — на 46,4%, расійскіх рублёў — на 30,7%, еўра — на 15%. Колькасць падробак беларускіх рублёў у абсалютным выражэнні зменшылася на 18%.

У Мінску выяўлена 50,1% ад усіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях Беларусі — у межах 6,6% — 10,1%. Фальшывыя грошы былі выключаны з абарачэння ў 60 населеных пунктах.

Часцей за ўсё сярод долараў ЗША падраблялі купюры наміналам $100 (65,8%) і $50 (31,7%). Колькасць падробак купюр наміналам $100 павялічылася на 12,7%, а наміналам $50 больш як у 4 разы.

У 2021 годзе выяўлены падробленыя банкноты расійскіх рублёў наміналамі 5000, 2000, 1000 і 500 рублёў. Асноўная доля прыпала на падробкі банкнотаў наміналам 5000 рублёў — 77,6%.

У справаздачным перыядзе выяўляліся падробленыя банкноты еўра ўсіх наміналаў, акрамя 5 еўра. Найбольшая колькасць падробак прыпала на банкноты наміналам 50 еўра — 37,7%. Уся колькасць падробленых манет — тры манеты наміналам 2 еўра.

На працягу 2021 года выяўлена 5 падробленых банкнотаў беларускіх рублёў узору 2009 года наміналамі Br50, Br10 і Br5. Выяўлены чатыры падробленыя банкноты беларускіх рублёў узору 2000 года.

Для падробак долараў ЗША прымяняліся спосабы плоскага афсетнага друку, глыбокага друку, электрафатаграфіі і струменнага друку, еўра — у большасці выпадкаў плоскага афсетнага друку, струменнага друку і электрафатаграфіі, расійскіх рублёў — струменнага друку, а таксама электрафатаграфіі. Беларускія рублі падрабляліся ў асноўным пры дапамозе струменнага друку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.