Вы тут

Рэканструкцыю аб’ектаў жаночага манастыра ў Полацку абмеркавалі на нарадзе з Качанавай


Нарада пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай па пытаннях рэканструкцыі аб’ектаў Спаса-Ефрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку ў ходзе падрыхтоўкі да 900-годдзя манастыра адбылася сёння ў верхняй палаце парламента.


Удзельнікі абмеркавалі пытанне будаўніцтва трапезнай у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры ў Полацку

У 2025 годзе святыня, заснаваная прападобнай Еўфрасінняй Полацкай, адзначыць 900-годдзе. Сярод шэрагу мерапрыемстваў, якія запланаваны ў межах святкавання юбілею, прадугледжана і будаўніцтва трапезнай. 

Справа ў тым, што манахіні ажыццяўляюць прыём ежы ў драўляным старым будынку, які не толькі знаходзіцца ў дысанансе з архітэктурай манастыра, а яшчэ не адпавядае сучасным нарматывам і патрабаванням. Акрамя таго, у дрэнным стане пакоі, у якіх гатуецца ежа. Не можа ўмясціць у сябе цяперашняя трапезная і ўсю колькасць манахінь.

Узвядзенне новага будынка дазволіць дапоўніць комплекс манастыра, стварыць годныя ўмовы яго насельніцам, а таксама забяспечыць выкананне санітарных і тэхналагічных норм. 

Будаўніцтва трапезнай стане адным з мерапрыемстваў святкавання 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. «Створаны арганізацыйны камітэт, вызначаны мерапрыемствы па правядзенні гэтай важнай падзеі ў нашай краіне, у гісторыі праваслаўя, — паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Ёсць два аб’екты, якія патрабуюць і фінансавання, і дастаткова працяглага часу па адпрацоўцы: гэта будаўніцтва трапезнай і рэканструкцыя былога аддзялення сувязі пад гасцініцу. Трапезнай па сутнасці сёння ў манастыры няма, а там знаходзіцца 136 манахінь. Акрамя таго, трэба ўлічваць і супрацоўнікаў манастыра. Гэта дастаткова вялікая колькасць людзей, якая кожны дзень харчуецца. Прычым сюды прыязджае шмат пілігрымаў, проста прыходзяць людзі, якіх трэба накарміць. Манастыры спакон веку займаліся дабрачыннасцю і падтрымкай тых, каму гэта патрэбна». 

Падчас нарады была пастаўлена задача — зрабіць таннейшым будаўніцтва аб’екта. У цяперашні час ажыццяўляецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Як расказаў старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, завяршыць работы па будаўніцтве новай трапезнай плануецца ў снежні 2024 года. «Праектаваць трэба прыкладна на 170 пасадачных месцаў, — удакладніў ён. — Гэта павінен быць асобны корпус: папярэдне — крыху больш чым тры тысячы квадратных метраў. Патрэбны і дапаможныя памяшканні. 14 месяцаў патрабуе толькі будаўніцтва».

— Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку — гэта калыска праваслаўя ў нашай краіне, — адзначыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. — Вельмі важна сустракаць гэты юбілей у самым старым манастыры нашай краіны. Менавіта ў Полацку ўзнікла праваслаўе. Сёлета адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі. У Год гістарычнай памяці мы яшчэ раз падкрэсліваем тую ролю, якую іграе наша дзяржава ў захаванні нашых святыняў, культурнай спадчыны беларускага народа. 

Аляксандр Румак заўважыў, што нашы духоўныя святыні з’яўляюцца яшчэ і аб’ектамі рэлігійнага турызму: сюды прыязджае вельмі шмат пілігрымаў — не толькі са шматлікіх куткоў Беларусі, а і з Расійскай Федэрацыі, іншых дзяржаў. Менавіта ў супрацоўніцтве дяржавы і рэлігійных арганізацый, па яго словах, ажыццяўляюцца меры па захаванні і развіцці нашай культуранай спадчыны. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.