Вы тут

Качанава правяла пасяджэнне экспертнага савета па матэрыяльным стымуляванні медработнікаў


Пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай 31 сакавіка адбылося пасяджэнне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі па пытанні матэрыяльнага стымулявання работнікаў аховы здароўя і работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.


Экспертны савет прааналізаваў падыходы, выкладзеныя ва ўказах Прэзідэнта ад 16 красавіка 2020 года нумар 131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», ад 24 красавіка 2020 года нумар 143 «Аб падтрымцы эканомікі» і ад 18 мая 2020 года нумар 169 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі». У ходзе пасяджэння адзначана, што рэалізаваныя ў перыяд пандэміі дадатковыя меры фінансавай падтрымкі медыцынскіх работнікаў адыгралі істотную ролю ў забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання галіны, недапушчэння зніжэння аб’ёмаў і якасці медыцынскай дапамогі, якая аказваецца насельніцтву.

Галоўнае патрабаванне да далейшага ўдасканалення матэрыяльнага стымулявання гэтай катэгорыі работнікаў — пакіданне ў сістэме аховы здароўя сродкаў, накіраваных на стымуляванне работнікаў ва ўмовах пандэміі. Важна захаваць існуючы ўзровень заработнай платы, у тым ліку сярэдняга заработку.

У Савеце Рэспублікі нагадалі, што пры наведванні бюджэтных арганізацый аховы здароўя Магілёўскай і Віцебскай абласцей Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў захаваць узровень даходаў медработнікаў, дасягнуты з улікам выплат за работу ва ўмовах інфекцыі работнікам аховы здароўя і арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, і пасля паляпшэння эпідэміялагічнай абстаноўкі ў рэспубліцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?