Вы тут

Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць


Урад прыняў рашэнне аб павышэнні базавай стаўкі паэтапна, пачынаючы з сакавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2022 года нумар 194, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


«Рост заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2022 годзе планаваўся ў два этапы за кошт росту базавай стаўкі. Першы этап павышэння базавай стаўкі рэалізаваны з 1 студзеня 2022 года шляхам яе павелічэння на 4,5 працэнта. Другі этап павышэння планаваўся з 1 верасня. Разам з тым у мэтах падтрымкі работнікаў бюджэтных галін урад прыняў рашэнне аб павышэнні базавай стаўкі з апераджальным графікам, пачынаючы з сакавіка», — расказалі ў прэс-службе.

Так, пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2022 года нумар 194 устаноўлены наступныя памеры базавай стаўкі: з 1 сакавіка — Br208, з 1 красавіка — Br209, з 1 мая — Br210. Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, у маі павелічэнне зарплаты за кошт росту базавай стаўкі ў выніку складзе ад Br7 да Br35 у залежнасці ад кваліфікацыі работніка.

Прынятае рашэнне закране амаль 850 тыс. работнікаў бюджэтнай сферы, якія ўжо ў красавіку атрымаюць заработную плату за сакавік з улікам яе павелічэння, у тэрміны, устаноўленыя ў калектыўных дагаворах (пагадненнях), працоўных дагаворах (кантрактах).

На павышэнне базавай стаўкі ў сакавіку-маі з бюджэту будзе накіравана Br27 млн.

Базавая стаўка з’яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, на аснове якой праводзіцца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».