Вы тут

Валютныя аперацыі, транспарт, лагістыка


Пасля арганізацыі Аператыўнага кантактнага цэнтра (АКЦ) прайшло толькі два тыдні, а праз яго за дапамогай у Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) звярнуліся ўжо больш за 30 арганізацый.


Паводле інфармацыі агенцтва, на 29 сакавіка ў АКЦ паступіла 45 зваротаў ад 35 кампаній. У сярэднім за суткі паступае да пяці аб’ёмных пытанняў, пераважна на «гарачую» тэлефонную лінію.

Як адзначыў супрацоўнік агенцтва Уладзімір Сцяпанаў, у асноўным у кантактны цэнтр звяртаюцца прадстаўнікі сярэдняга бізнесу. Аб сваіх праблемах і прапановах паведамляюць прадстаўнікі самых розных сфер: харчпраму, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, гандлю, транспарту і лагістыкі і іншых. Больш за палову пытанняў датычацца шырокага кола арганізацый, астатнія — прыватныя праблемы.

«У асноўным пытанні закранаюць знешнегандлёвую альбо фінансавую тэматыку — бізнес падымае праблемы, звязаныя з экспартам, імпартам, крэдытаваннем, валютнымі аперацыямі, транспартам і лагістыкай. Ва ўмовах санкцый пацярпелі ланцужкі паставак, узніклі цяжкасці пры ўзаемадзеянні з контрагентамі за мяжой, з’явіліся складанасці ў працы з банкамі» — каментуе сітуацыю дырэктар НАІП Дзмітрый Красоўскі. Спецыялісты агенцтва апрацоўваюць паступіўшы запыт у тэрмін да трох сутак.

«Ва ўмовах нявызначанасці, калі знешняе асяроддзе змяняецца штодня, бізнес сутыкаецца з вострай праблемай — недахопам дакладнай інфармацыі, якая патрабуецца для прыняцця рашэнняў. Таму каля 80 % усіх зваротаў задавальняюцца сіламі НАІП: кампаніі атрымліваюць інфармацыйную і кансультатыўную падтрымку, у якой яны маюць патрэбу», — кажа кіраўнік агенцтва.

Напрыклад, супрацоўнікі агенцтва распавялі кампаніям аб магчымасцях па атрыманні льготных крэдытаў; пракансультавалі пра спосабы дыверсіфікацыі экспарту і імпарту; сарыентавалі па пошуку рынкаў збыту і патэнцыяльных партнёраў для супрацоўніцтва.

Астатнія 20 % зваротаў датычацца праблем, якія патрабуюць рашэнняў на больш высокім узроўні, у тым ліку прынцыповых, бо закранаюць пытанні змены заканадаўства. «Мы фіксуем гэтыя сігналы, абагульняем прапановы і праз Міністэрства эканомікі ўносім іх у аператыўна-сітуацыйны штаб, створаны ва ўрадзе», — тлумачыць Дзмітрый Красоўскі.

Яшчэ раз варта нагадаць, што аператыўны кантактны цэнтр НАІП — канал для інфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымкі бізнесу, які працуе ў Беларусі, а таксама для зваротнай сувязі дзяржавы з дзелавой супольнасцю. У рамках праекта запушчана «гарачая» тэлефонная лінія (прыём званкоў з 9.00 да 21.00), канал у Telegram, электронная пошта (працуюць у фармаце 24/7). Для сувязі можна таксама скарыстацца формай на сайце праекта. Сайт праекта: care.investinbelarus.by, тэлефоны «гарачай лініі»: +375 17 226 50 24 (гарадскі), e-mail: care@investinbelarus.by, Telegram («Гарачая лінія»): @NAIP_care

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі — дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца прыцягненнем прамых замежных інвестыцый у Беларусь. Адным з напрамкаў работы з’яўляецца інфармацыйна-кансультацыйная падтрымка бізнесу, які рэалізуе інвестыцыйныя праекты ў нашай краіне. Акрамя гэтага, спецыялісты агенцтва аказваюць падтрымку на постінвестыцыйнай стадыі (aftercare), дапамагаючы вырашаць праблемы, якія могуць паўстаць ужо пасля запуску прадпрыемства. У 2021 годзе вочна і ў анлайн-фармаце агенцтва арганізавала каля 280 сустрэч з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці з больш чым 30 краін.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».