Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні пастарайцеся не прымаць паспешлівых рашэнняў і не ўпадаць у нуду ад няўдач. У аўторак могуць узнікнуць напружаныя адносіны ў дзелавой сферы. З аднаго боку, трэба баяцца падману, з другога — канфліктаў з начальствам і калегамі. Пятніца можа мець шмат нечаканасцяў, неабходна максімум увагі, асабліва на працы


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы з лёгкасцю разберацеся і з працай, і з асабістым жыццём. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэй, нават калі на першы погляд яны падаюцца абсурднымі. Серада можа аказацца ўдалым днём для пошукаў і перамен, у тым ліку і змянення месца жыхарства. У той жа час фінансавымі праблемамі займацца не трэба. У суботу магчыма нечаканая, але прыемная сустрэча.


БЛІЗНЯТЫ. Выдатны час, калі ўсё атрымліваецца. Праяўляйце мудрасць і абачлівасць, і вас чакаюць пазітыўныя змены. У аўторак можа ўзбадзёрыць новая інфармацыя, выгадная дзелавая прапанова, цікавая паездка. У сераду ўсё задуманае здзейсніцца дзякуючы дапамозе сяброў і блізкіх. У чацвер адбудуцца цікавыя падзеі, якія могуць адкрыць перад вамі новыя гарызонты. Субота створана для кахання.


РАК. У першай палове тыдня будзьце асцярожныя ў дзеяннях і выражэнні свайго стаўлення да чаго-небудзь. Не выключаны канфліктныя сітуацыі. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі, і вы апыняцеся ў патрэбным месцы, у патрэбны час. Паспрабуйце пачакаць з далёкімі паездкамі да нядзелі, бо яны не апраўдаюць вашых планаў. У канцы тыдня магчымы важкі прыбытак ад сумеснага бізнесу з энергічнымі партнёрамі. Аднак ад рызыкоўных праектаў з прымешкай авантурызму лепш адмовіцца. Прысвяціце выхадныя дому і сямейным справам.


ЛЕЎ. Вырашэнне трывіяльных штодзённых задач запатрабуе ад вас на гэтым тыдні вялікай колькасці сіл і часу. Асабліва калі дзейнічаць давядзецца ў адзіночку. У кампаніі ж аднадумцаў усё пройдзе нашмат лягчэй. У панядзелак могуць быць складанасці на рабоце, вынікі не змогуць апраўдаць затрачаных на іх дасягненне намаганняў. Так што пастарайцеся быць рэалістам і хутчэй выблытацца з небяспечнага свету ілюзій. У чацвер вас будзе чакаць поспех практычна ва ўсіх пачынаннях. Грэх не выкарыстоўваць такія магчымасці. У нядзелю не будзьце залішне даверлівыя.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вашымі найлепшымі спадарожнікамі павінны стаць разважнасць і пільнасць. Нестандартны падыход да вырашэння праблем дасць станоўчы вынік. У пятніцу не варта сварыцца з блізкімі людзьмі толькі з-за таго, што яны не выканалі нейкага са шматлікіх пунктаў вашага плана. У выхадныя зоркі раяць вам адасобіцца і прывесці ў парадак свае думкі і пачуцці.


ШАЛІ. Трэба злёгку астудзіць стараннасць і рэальна разлічыць сілы, каб пазбегнуць перанапружання. Можаце не сумнявацца ў надзейнасці і шчырасці вашых партнёраў. Арыентуйцеся на іх, і гэта прынясе жаданы поспех. Пастарайцеся не спазняцца, быць пунктуальным і выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Спрыяльны тыдзень для наладжвання асабістых сувязяў.


СКАРПІЁН. Пажадана дзейнічаць, а не разважаць. Цяпер вы энергічныя і моцныя. Паспрабуйце не трапіць пад уплыў навакольных, таксама не варта недаацэньваць (роўна як і пераацэньваць) свае здольнасці і магчымасці. Вам не перашкодзяць новыя ўражанні, наведайце цікавую выставу, зазірніце на вечарынку, схадзіце на канцэрт. Пакіньце для сябе хоць крыху вольнага часу і нацешцеся гэтым.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам проста неабходна выявіць альтруізм, здзейсніўшы які-небудзь у меру бескарыслівы ўчынак. Гэта, прынамсі, дазволіць адчуць сябе важным і патрэбным. Панядзелак неспрыяльны для нарад і перагавораў. Трэба гнаць прэч ад сябе дакучлівыя думкі і людзей, якія могуць падштурхнуць да непажаданых для вас саміх дзеянняў. У пятніцу варта пахваліць сябе за дасягненні апошніх дзён. Вельмі запатрабавана будзе ваша актыўнасць і ініцыятыва. У суботу можаце апынуцца ў эпіцэнтры падзей, арганізуйцеся і захоўвайце самавалоданне.


КАЗЯРОГ. Добры час для завяршэння ўсіх распачатых спраў і паступовага падвядзення вынікаў. Будзьце ўпэўненыя ў сваіх сілах і магчымасцях, гэта прынясе поспех. Паспрабуйце прадумваць усё да дробязяў, яны зараз таксама важныя. Лепш пайсці на кампраміс, чым на канфлікт з начальствам. Цяпер не час мяняць працу.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні можаце ўцягнуцца ў чужую мітусню з-за сяброў, у справах якіх будзеце актыўна ўдзельнічаць, у наладжванне сувязяў са сваякамі, вас могуць прыцягнуць да сумежнага праекта па працы. Аўторак пагражае аказацца найбольш незразумелым днём, не спрабуйце разабрацца ў тым, што адбываецца, проста рабіце сваю справу. Не думайце пра тое, што вас не датычыцца. Будзьце спакойныя і добразычлівыя, што б ні здарылася. У чацвер з вамі могуць адбывацца раптоўныя і непрадбачаныя падзеі. У выхадныя зоркі раяць слухаць музыку, чытаць, адпачываць.


РЫБЫ. У панядзелак спяшайцеся рэалізаваць планы першай неабходнасці. У аўторак не варта спяшацца з паспешлівымі высновамі. Правядзіце як мага больш вечароў на гэтым тыдні ў цесным сямейным коле. Больш часу прысвячайце адпачынку і забавам. У пятніцу магчымы перажыванні, звязаныя з працай. У суботу трэба будзе прымаць смелыя рашэнні ў асабістым жыцці, не баючыся, што яны будуць памылковыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».