Вы тут

Галоўчанка: Ключавы падыход — працаваць сумленна


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Гомельскую вобласць і на прыкладзе Светлагорскага раёна вывучыў гатоўнасць да пасяўной кампаніі.


«Забеспячэнне харчовай бяспекі краіны — адказная задача для ўсіх гаспадарак. Галоўная ўстаноўка — не дапусціць зніжэння паказчыкаў па вытворчасці малака, мяса свініны і птушкі», — перадае словы Рамана Галоўчанкі БелТА.

Прэм’ер-міністр пацікавіўся планамі па нарыхтоўцы кармавой базы. У прыватнасці, якія меры ў раёне прымаюць для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па самазабеспячэнні бялковымі кармамі. Стаўку ў раёне робяць і на прыбытковую галіну — малочную вытворчасць. Увосень плануюць увесці ў строй новую ферму на 600 галоў дойнага статка.

На пасяджэнні з удзелам прэм’ер-міністра закранулі тэму злачынстваў у АПК. «Ключавы падыход — працаваць сумленна. Магчыма, гэта прагучыць крыху банальна, але нейкіх сакрэтных алгарытмаў для дасягнення выніку і эфекту няма. Трэба працаваць сумленна. Выкрадзенае нікому шчасця або багацця не прынясе, а адказнасць прадугледжана сур’ёзная», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Ужо ў размове з журналістамі кіраўнік Саўміна адзначыў, што пытанняў па забеспячэнні фінансавымі рэсурсамі пасяўной кампаніі ў аграрыяў практычна няма. «У неабходнай колькасці гаруча-змазачныя матэрыялы, сродкі аховы раслін, насенне, угнаенні. Зразумела, што па гаспадарках нават унутры аднаго раёна можа адрознівацца сітуацыя. Але ў цэлым па абласцях і па краіне сітуацыя лепшая, чым летась. І гэта дае нам магчымасць меркаваць, што ўраджай будзе годны, калі не падвядзе надвор’е, і з хлебам, мясам, малаком будуць не толькі беларусы, але і нашы партнёры з сяброўскіх краін», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.