Вы тут

Качанава правяла нараду аб супрацьдзеянні распаўсюджванню COVID-19


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла чарговую нараду ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі па пытанні супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Фота: pixabay.com

У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, гарвыканкама і ўстаноў аховы здароўя Мінска.

Спецыялісты адзначылі, што прадаўжаецца зніжэнне колькасці пацыентаў, якія маюць патрэбу ў лячэнні ў стацыянарных умовах, і агульнай колькасці хворых на каранавірусную інфекцыю. Становіцца менш выклікаў хуткай дапамогі ў такіх выпадках. Установы аховы здароўя працуюць у штатным рэжыме. Ложка-месцаў для пацыентаў з ковідам дастаткова.

На думку спецыялістаў, праблемных пытанняў па лекаваму забеспячэнню на гэты момант таксама няма: установы аховы здароўя ў дастатковай колькасці забяспечаны медыкаментамі, расходнымі матэрыяламі і рэагентамі, сродкамі індывідуальнай аховы.

Наталля Качанава даручыла прапрацаваць пытанні лагістыкі паставак лекавых сродкаў у стацыянары горада з улікам санкцыйнага ціску, які аказваецца на нашу краіну, у тым ліку разгледзець магчымасць выкарыстання іншых шляхоў.

У ходзе нарады спецыялісты таксама дэталёва прааналізавалі меры па прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Па выніках нарады канстатавалася, што ў цэлым сітуацыя кіруемая і знаходзіцца на кантролі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.