Вы тут

Пракуратуры Беларусі і Расіі супрацоўнічаюць па абароне правоў беларускіх экспарцёраў


Узаемадзеянне органаў пракуратуры Беларусі і Расіі па абароне правоў беларускіх экспарцёраў актывізавана, паведамляе ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.


Фота: prokuratura.gov.by

У сувязі з актыўным эканамічным партнёрствам Беларусі і Расіі пракуроры традыцыйна ўдзяляюць павышаную ўвагу стану законнасці ў сферы знешняга гандлю.

У ходзе візіту генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Ігара Краснова ў кастрычніку 2021 года ў Мінск абмяркоўваліся актуальныя пытанні супрацоўніцтва наглядных ведамстваў дзвюх краін, абноўлены склад міжведамаснай рабочай групы па спыненні парушэнняў заканадаўства, звязаных з неаплатай экспартных паставак тавараў, ухіленнем ад выканання судовых пастаноў.

Па выніках наладжанага ўзаемадзеяння прыняты меры пракурорскага рэагавання, якія садзейнічалі актывізацыі спагнання запазычанасці па выканаўчых вядзеннях, а таксама следчых дзеянняў па крымінальных справах.

Акрамя таго, расійскім бокам распачаты дзве крымінальныя справы па фактах завалодання прадукцыяй беларускіх экспарцёраў. Па чатырох крымінальных справах, накіраваных для разгляду ў суды, беларускія прадпрыемствы прызнаны пацярпелымі, на маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

Узаемадзеянне органаў пракуратуры Беларусі і Расіі не абмяжоўваецца пытаннямі разлікаў па знешнегандлёвых дагаворах.

Напрыклад, па хадайніцтве беларускага боку Генеральная пракуратура Расіі прыняла меры, якія дазволілі абараніць дзелавую рэпутацыю трох добрасумленных беларускіх пастаўшчыкоў мясной прадукцыі і вярнуць законным пакупнікам тавар агульным коштам 15,7 млн. расійскіх рублёў.

У ходзе супрацоўніцтва і для абароны правоў спажыўцоў Генеральная пракуратура Беларусі ў гэтым годзе праінфармавала Генеральную пракуратуру Расіі аб фактах спынення рэалізацыі на тэрыторыі рэспублікі прадукцыі ад імя расійскіх вытворцаў, якая не адпавядала па паказчыках бяспекі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

У выніку кампетэнтныя органы Беларусі і Расіі прынялі меры, накіраваныя на прадухіленне абарачэння на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы тавараў, патэнцыйна небяспечных для жыцця і здароўя насельніцтва.

Сумесная работа наглядных ведамстваў прадаўжаецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».