Вы тут

Гэты тыдзень не прынясе камфортнага цяпла


Гэты тыдзень не прынясе камфортнага цяпла. Да таго ж, прагназуюцца моцны парывісты вецер і першыя навальніцы.


Падобна, красавік забыўся, што ён другі вясновы месяц. Са старту нас ладна падмарозіла і заснежыла, тым самым кампенсуючы дэфіцыт ападкаў у сакавіку. Толькі за мінулыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны прайшлі ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу колькасцю ад 1 да 15 міліметраў, а месцамі па Гродзенскай, Гомельскай і ў многіх раёнах Брэсцкай іх колькасць дасягнула 16-21 міліметраў. Там, дзе пераважалі ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, паспела сфармавацца снежнае покрыва. Па апошніх дадзеных, максімальная вышыня снегу адзначаецца па паўднёвым захадзе Беларусі і складае 6-13 сантыметраў, месцамі вышыня гурбаў дасягае 15-17 сантыметраў.

Аднак у бліжэйшыя дні за кошт станоўчых дзённых тэмператур такі снежны полаг цалкам растане, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Пры гэтым характар надвор'я на працягу тыдня будзе няўстойлівым і ветраным.

Дастаткова холадна для красавіка будзе ў аўторак. У гэты дзень, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. У многіх раёнах краіны будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 2 градусаў. Удзень тэмпература будзе ад плюс 2 да 8 градусаў цяпла.

У сераду на большай частцы краіны прагназуецца кароткачасовы дождж, уначы – дождж з мокрым снегам. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, уначы і раніцай на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 – плюс 2 градусы, удзень – 4-11 цяпла.

Плюсавая тэмпература на працягу сутак чакаецца ў чацвер. Таму 7 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і, толькі ўначы па поўначы з мокрым снегам. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 8 градусаў. Удзень – ад плюс 12 градусаў па паўночным захадзе і да 20 цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пятніцу часам пройдуць дажджы, па паўночным захадзе магчымы мокры снег. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 1 градуса да плюс 8 градусаў, а ўдзень – 5-11 цяпла, па паўднёвым усходзе да плюс 13 градусаў.

У суботу начныя замаразкі вернуцца на тэрыторыю нашай краіны. У гэтыя суткі ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы рэгіёна пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 4 градусаў. Удзень тэмпература складзе 5-12 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».