Вы тут

Вераніка Коласава


Чалавек заўсёды ўплываў на навакольнае асяроддзе. І часцей за ўсё – у негатыўным плане. Але сёння мы маем шанс змяніць сітуацыю. Ад кожнага нашага кроку залежыць, як далей будуць суіснаваць прырода і людзі. Гэтую праблему закранаюць многія матэрыялы сакавіцкага нумара «Роднай прыроды».


«Ці пакідаць звера ў бядзе?». Пытанне пра тое, як узаемадзейнічаць з жывёльным светам, актуальнае заўсёды. Адны лічаць, што трэба заўсёды дапамагаць звярам, птушкам, насякомым, а іншыя вераць, што гэта натуральныя працэсы, у якія нельга ўмешвацца. Спецыялісты ж прытрымліваюцца меркавання, што тут трэба ўзважыць усе аргументы за і супраць, бо чалавек неаднойчы шкодзіў прыродзе, нягледзячы на добрыя намеры.

Пачатак 2022 года адзначыўся сумнай навіной для Белавежскай пушчы і іншых трансгранічных каштоўных прыродных масіваў на захадзе краіны. Польскі бок распачаў будаўніцтва агароджы, якая падзеліць на дзве часткі запаведныя тэрыторыі і іх насельнікаў. Мінпрыроды, прадстаўнікі навуковага згуртавання Беларусі і іншых краін выступілі супраць такіх шкодных для захавання біяразнастайнасці дзеянняў. Падрабязнасці чытайце ў матэрыяле «Прырода без межаў».

«Ці магчымы свет без пластыку?» – задаюць пытанне спецыялісты і самі ж адказваюць: на жаль, сёння гэтага нельга ўявіць. Але ў нашых сілах зменшыць выкарыстанне пластыку ў розных сферах. Як гэта робяць цяпер у галіне ўпакоўкі, ці ёсць мясцовыя і бяспечныя альтэрнатывы пластыку, – гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі прадстаўнікі зацікаўленых органаў і арганізацый.

Аксана Пачэпка з гарадскога пасёлка Шаркаўшчына двойчы перамагала ў рэспубліканскім этапе конкурса Мінпрыроды на лепшага грамадскага эколага. Шмат гадоў працуе яна ў сістэме адукацыі і робіць усё магчымае, каб павысіць экалагічную культуру грамадства. А яшчэ ўпэўненая, што «вырашаць экалагічныя праблемы неабходна разам». Наколькі гэта атрымліваецца рабіць на яе малой радзіме, чытайце ў аднайменным матэрыяле.

Дзяліцца інфармацыяй пра стан навакольнага асяроддзя і спосабамі вырашэння экалагічных праблем, безумоўна, заўсёды добра. А яшчэ лепш актыўна дзейнічаць на карысць прыродзе. Так, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае далучыцца да акцыі «Дрэва героя» – дапамагчы азеляніць наваколле і ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу краіну. Падрабязнасці – у матэрыяле «Пасадзі дрэва!».

Акрамя пасадкі дрэў можна зрабіць шмат іншых карысных спраў: сабраць смецце ў наваколлі, пабудаваць новыя домікі для шпакоў і іншых птушачак, дапамагчы бяздомным жывёлам, а яшчэ распальваць вогнішча толькі ў прадугледжаных для гэтага месцах, пакінуць ў лесе прыгожыя раннія кветкі ці безабаронных (як вам здаецца) жывёл, перастаць купляць першацветы ў гарадскіх гандляроў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».