Вы тут

Жыццёвы шлях Яфрэма Сакалова — адного з апошніх кіраўнікоў БССР


Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў вёсцы Равячына Горацкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым, шафёрам. З 1956 года — галоўны аграном Плотніцкай МТС Столінскага раёна, у маі таго ж года прызначаны дырэктарам Дружылавіцкай МТС. Потым працаваў начальнікам райсельгасінспекцыі.


Затым была работа на цаліне ў Паўладарскай вобласці Казахскай ССР, на пасадзе першага сакратара Урлюцюбскага райкама партыі. З 1965 года — старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак. У 1967 годзе выбіраецца першым сакратаром Іванаўскага райкама КПБ.

Талент дзяржаўнага дзеяча і кіраўніка раскрыўся ў Я. Я. Сакалова на вышэйшых пасадах савецкага часу. З 1977 года ён быў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ. Пад яго кіраўніцтвам Брэсцкая вобласць узяла высокія рубяжы ў сваім развіцці. Я. Я. Сакалоў меў заслужаны аўтарытэт і павагу жыхароў вобласці. І не толькі. Па перадавы вопыт да брастаўчан прыязджалі дэлегацыі з усіх куткоў Савецкага Саюза. Ён быў адзіным партыйным функцыянерам, хто атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы за час кіравання Гарбачова.

У лютым 1987 года Яфрэм Яўсеевіч быў пераведзены на пасаду першага сакратара ЦК КПБ, стаў фактычным кіраўніком БССР. Летам 1990 года Вярхоўным Саветам рэспублікі была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР, а палажэнне аб кіруючай ролі КПБ было выключана з Канстытуцыі. Тым не менш рэальная ўлада заставалася ў КПБ аж да жніўня 1991 года. Яфрэм Сакалоў заставаўся на сваёй пасадзе да канца лістапада 1990 года і пайшоў у адстаўку: вырашыў не ўдзельнічаць на партыйным з'ездзе ў чарговых выбарах першага сакратара ЦК.

Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, быў народным дэпутатам СССР 10-га і 11-га скліканняў, у 1987—1991 гадах — член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Акрамя высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы, удастоены ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пасля сыходу з партыйных і дзяржаўных пасад быў членам рэспубліканскага савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім былога першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі

Яфрэма Сакалова. У спачуванні гаворыцца, што Яфрэм Сакалоў — з таго легендарнага пакалення, якое пасля вайны ўзнімала Беларусь з руін, закладвала падмурак сучаснай беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, развівала навуку, культуру і адукацыю.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.