Вы тут

Экспазіцыі аб генацыдзе беларускага народа адкрываюць у Гродзенскай вобласці


Матэрыял прадстаўлены пракурорска-следчымі групамі, якія створаны ў кожным раёне для расследвання крымінальных спраў. Некаторыя факты былі альбо малавядомы альбо зусім невядомыя. 


Напрыклад, у экспазіцыі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея асаблівае месца займае карта злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Смаргонскага раёна. На ёй адзначаны спаленыя вёскі, месцы расстрэлаў мірных жыхароў, створаныя акупантамі гета. 

У музей перададзены копіі архіўных дакументаў, крымінальных спраў па факту расстрэлаў жыхароў вёсак Васюкі і Солы, фотаздымкі святара Міхаіла Леванчука. 

Крэўскі святар быў расстраляны ўжо пасля вызвалення тэрыторыі Крэўскага сельсавета. Гэта зрабілі салдаты Арміі Краёвай. Святара Міхаіла Леванчука і яго сям’ю расстралялі за тое, што ён праводзіў службы па-беларуску, адкрыў беларускую школу і праводзіў адпяванне расстраляных жыхароў. Святар, яго дачка і пляменніца пахаваны на тэрыторыі храма.

Па словах раённага пракурора Андрэя Клышэвіча, пракуратура ўстанаўлівае новыя факты генацыду на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Вядома, што было знішчана 16 вёсак. Усе яны пасля вайны былі адноўлены. У ходзе расследвання крымінальнай справы ўдалося ўстанавіць факты расстрэла мірнага насельіцтва ў Смаргонскім раёне. Таксама пракуратурай устаноўлена тры гета, раней было вядома толькі аб адным — у Смаргоні. У ходзе расследвання высвятлілася, што лагеры былі і ў вёсках Крэва і Солы. У гета знаходзілася каля трох тысяч чалавек, усе яны былі адпраўлены ў Вільнюс, але не даехалі, бо былі расстраляны па дарозе. Выяўлена нямала іншых фактаў генацыду на тэрыторыі раёна. 

Яшчэ адна экспазіцыя, прысвечаная генацыду мясцовага насельніцтва з’явілася ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя Багратыёна. Матэрыялы расказваюць аб шталагу-316. У горадзе на месцы лагера ўстаноўлены памятны знак. Па некаторых звестках там знаходзілася каля 20 тысяч чалавек, большая частка памерла падчас эпідэміі тыфу, астатніх немцы вывезлі ў Германію. Палонныя пахаваны ў брацкай магіле, але большасць імён невядомая.

Фотадакументальная выстаўка адкрылася ў Карэліцкім Цэнтры культуры і народнай творчасці. Па словах раённага пракурора Аляксандра Мельнікава, у Карэліцкім раёне было спалена 38 вёсак, з іх 12 — поўнасцю. У вёсцы Новае Сяло ў агні загінуў 241 чалавек. Пракурорска-следчай групай Карэліцкага раёна апытана каля 40 чалавек у якасці пацярпелых, сведак, іх прадстаўнікоў па фактам прымусовых работ у Германіі, утрымання ў канцлагерах, па фактах спаленых вёсак і расстрэлу мірных жыхароў. Па выніках сведак і відавочцаў, а таксама з іх удзелам, праведзены сотні аглядаў месцаў здарэнняў, у ходзе якіх атрыманы даныя аб раней невядомых месцах масавага знішчэння мірных грамадзян. У раённым музеі адкрыта выстаўка з матэрыяламі ўспамінаў малалетніх вязняў нацызму. У экспазіцыі прадстаўлена кніга памяці вязняў гета гарадскога пасёлка Мір. Многія імёны супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» устанавілі па архіўных дакументах. Яшчэ палова пакуль невядома. Масавыя расстрэлы вязняў мірскага гета адбыліся ў 1941 і 1942 гадах. Працэс расследавання нацысцкіх злачынстваў працягваецца. 

Экспазіцыі аб ахвярах генацыду ў гады вайны будуць адкрыты ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: shliah.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Нерухомасць і грошы. Як падрыхтаваць кватэру, каб выгадна яе прадаць

Вось вы і вырашылі развітацца са сваёй кватэрай?

Культура

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

З энергіі агню. Янка Купала для беларусаў — не проста паэт

140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.