Вы тут

Як у 2022 годзе будуць добраўпарадкоўваць і азеляняць Мінск?


З адыходам халоднага надвор'я і з'яўленнем вясновага настрою сталічныя жыхары пачынаюць праводзіць усё больш часу ў мясцовых дварах. Цяжкі зімовы клімат пакідае негатыўныя наступствы як на асфальце, так і на праезнай частцы.


Як жа сталічныя ўлады мяркуюць сёлета вырашаць праблему добраўпарадкавання дваровых тэрыторый? Пра гэта расказвае Анастасія Вараб'ёва, намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жыллёвага фонду Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

— Ужо чатыры гады выконваюцца работы па капітальным рамонце дваровых тэрыторый у Мінску. За гэты перыяд адрамантавана 137 двароў — работа будзе працягнута і далей. На гэты год запланаваны капітальны рамонт 14 такіх тэрыторый. Капрамонт прадугледжвае работы па аднаўленні парушаных аб'ектаў добраўпарадкавання. Гэта замена пешаходных пераходаў, дваровых праездаў, дзіцячага і спартыўнага абсталявання і г. д.

Анастасія Вараб'ёва таксама адзначыла, што па рамонце дваровых тэрыторый запланавана работа з 743 аб'ектамі. Нагадаем, што з 14 сакавіка да 23 красавіка праводзіцца традыцыйны вясновы месячнік па прыборцы, азеляненні і добраўпарадкаванні Мінска. А на 16 красавіка запланаваны рэспубліканскі суботнік. Удзел у гэтых мерапрыемствах возьмуць і жыхары сталіцы.

Не засталіся незаўважанымі пытанні, адказы на якія важныя для ўсіх уладальнікаў аўтамабіляў. Ямы і «дарожныя дзіркі» — галаўны боль шматлікіх мінскіх двароў. З імі ўжо разбіраюцца, прыводзяць у парадак дарожнае пакрыццё.

— Сёлета мы запланавалі адрамантаваць 207 тысяч квадратных метраў дарожнага палатна. На сёння ўжо адрамантавана больш за дзевяць тысяч квадратных метраў асфальтабетонных пакрыццяў дваровых тэрыторый. Крытычная «ямачнасць» будзе ліквідавана да 1 чэрвеня.

Акрамя штогадовых вясновых месячнікаў, сталічныя жыхары дадаюць папулярнасці акцыі «Зялёны двор разам!», якая пачалася ў красавіку 2019-га. Яна накіравана на тое, каб з удзелам насельніцтва азеляніць дваровыя тэрыторыі, робячы іх прыгожымі і ўтульнымі. За вынікамі акцыі можна сачыць у анлайн-фармаце на сайце Мінгарвыканкама.

У акцыі за амаль тры гады паўдзельнічала больш за дзве тысячы чалавек. Яны азелянілі каля тысячы ўчасткаў, высадзілі больш за 36 тысяч дрэў і 238 тысяч кустоў. На гэты год яе ўдзельнікамі прапанавана азеляніць 339 участкаў горада.

Таксама на пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый і пашырэння сістэмы зялёных насаджэнняў адказаў генеральны дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермаловіч.

— У вясновы перыяд мы зробім акцэнт на Мінскую кальцавую аўтамабільную дарогу, з'явяцца новыя кампазіцыі на ўездзе ў горад і на развязках. Таксама азеляняць тэрыторыю ўздоўж МКАД з выкарыстаннем каля пяці тысяч елак. Гэта надасць дэкаратыўнасці не толькі ў летні перыяд, але і падтрымае яго ўзімку.

А што рабіць мінчанам, якія вырашылі, што менавіта іх двор мае патрэбу ў першачарговым рамонце? Ці можна яго дадаць у нейкую чаргу або даведацца, калі яго адрамантуюць? Анастасія Аляксандраўна і Аляксандр Георгіевіч растлумачылі, што такой чаргі няма, а планы па рамонце дваровых тэрыторый фарміруюцца па выніках вясновых і восеньскіх аглядаў аб'ектаў знадворнага добраўпарадкавання. У залежнасці ад іх тэхнічнага стану і ступені зносу прымаецца рашэнне аб выкананні тых ці іншых работ.

— Калі ў жыхароў ёсць нейкія пытанні і прапановы па тым, дзе неабходна выконваць рамонт аб'екта добраўпарадкавання, то можна пакінуць заяўку на сайце 115.бел або звярнуцца ў арганізацыю, якая эксплуатуе. Будзе праведзена абследаванне і з улікам бюджэтнага фінансавання сфарміраваны планы і выкананы работы.

Аляксей КАРПУК

Фота БелТА

Загаловак у газеце: «У вясновы перыяд мы зробім акцэнт на МКАД»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?