Вы тут

Фактары рызыкі, якія мы у стане кантраляваць. Сёння адзначаецца Сусветны дзень здароўя


Сёлета ён праводзіцца пад дэвізам «Наша планета — наша здароўе», які абраны невыпадкова. Больш за 13 мільёнаў смерцяў у свеце штогод выкліканы экалагічнымі прычынамі. На першым месце — кліматычны крызіс. 


Фота: pexels.com

— Штогод мы становімся сведкамі сведкамі навадненняў і экстрэмальных ападкаў, засух і надзвычайнай спякоты. І гэтыя прыродныя катаклізмы прыводзяць да значнай колькасці смерцяў, — кажа каардынатар праграм СААЗ па інфекцыйных захворваннях Краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Вячаслаў Гранькоў.

Каля 99% насельніцтва планеты дыхае нездаровым паветрам, а 9 з 10 чалавек — забруджаным, з-за чаго штогод у свеце памірае 7 мільёнаў чалавек. Спальванне выкапневага паліва таксама выклікае забруджванне паветра, з-за наступставаў чаго (ад раку лёгкіх, сардэчна-сасудзістых хвароб, у прыватнасці, інсультаў) кожную хвіліну на планеце памірае 13 чалавек. Тры мільярды чалавек у свеце не могуць дазволіць сабе здаровае харчаванне, два мільярды — не маюць бяспечнай пітной вады. Яшчэ 3,6 мільярда чалавек не маюць бяспечных санітарных умоў. 

Аднак забруджанне паветра, ад якога пакутуюць ва ўсіх краінах свету, у нашай краіне знаходзіцца на 10-м месцы сярод фактараў рызыкі. А на першых — няправільнае харчаванне і артэрыяльная гіпертэнзія, якія істотна ўплываюць на ўзровень заўчаснай смяротнасці. А таксама высокі халестэрын, індэкс масы целы, злоужыванне тытунем і алкаголем. 

— Напрыклад, курэнне — адзін з фактараў рызыкі цяжкага ходу COVID-19, — адзначае галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Аляксандр Пацееў. — Гэтак жа, як і атлусценне, цукровы дыябет, сардэчна-сасудзістыя хваробы. 

Прафілактыка фактараў рызыкі мусіць праводзіцца як мага раней. Гэта кантроль артэрыяльнага ціску, узроўню цукру ў крыві і халестэрыну, адмова ад курэння і алкаголю, павышэнне фізічнай актыўнасці, здаровае харчаванне, у прыватнасці, абавязковае ўжыванне гародніны і фруктаў не менш за 400 грамаў штодня і змяншэнне солі ў рацыёне, кантроль масы цела. 

Важным з’яўляецца і кантроль ўзроўню стрэса. У беларусаў, паводле слоў Аляксандра Пацеева, дастаткова высокі ўзровень распаўсюджанасці дэпрэсіі. Паводле даследавання Steps, якое праводзілася ў 2020 годзе, яе маюць каля 12,4% рэспандэнтаў. Прычым, у жанчын гэты ўзровень вышэйшы — 17,7%, тады як у мужчын — 7%. 

Адной з прычын пагаршэння псіхічнага здароўя стала якраз пандэмія COVID-19. У людзей змяніўся лад жыцця, характар харчавання, стала менш фізічнай актыўнасці. Спецыялісты патлумачылі, як захоўваць псіхічную раўнавагу.

— У паўсядзённым жыцці варта больш часу надаваць адпачынку ад сацыяльных дадаткаў, арганізаваць паўнацэнны сон, прагулкі на свежым паветры, змяняць абстаноўку і выязджаць за горад, кантактаваць з сябрамі і блізкімі, не заставацца сам-насам з праблемай, не саромецца звяртацца да псіхатэрапеўтаў. Не дарэмна лічыцца, што калі ты падзяліўся праблемаў, то напалову яе вырашыў, — кажа Вячаслаў Гранькоў. 

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».