Вы тут

Рэцэпты шчасця ў кожнага свае


Якасны фільм — добры варыянт правесці час, а таксама матыватар, каб паглядзець на нешта з іншага ракурсу, аналізуючы ўбачанае на экране ў параўнанні з уласнай рэчаіснасцю. Таму на выхадныя мы зрабілі для вас падборку кінастужак, якія не толькі можна паглядзець усёй сям'ёй, а яшчэ і зірнуць на тэму сямейных узаемаадносін з пазіцыі як мастацтва, так і псіхалогіі...


На тэлеканале «Беларусь 3» у суботу і нядзелю зможам паглядзець двухсерыйную «Казку пра зорнага хлопчыка» (1983). Гэтая дзіцячая кінастужка з'яўляецца экранізацыяй, якую зняў Леанід Нячаеў на «Беларусьфільме» па матывах «Хлопчыка-зоркі» і іншых казак класіка Оскара Уайльда. Гісторыя пра ледзяное сэрца хлопчыка, які ўпаў з неба, і пра тое, як яно пераўтвараецца ў гарачае чалавечае сэрца. Справа была ў тым, што іншапланецяне, якія шляхам селекцыі даўно пазбавіліся пачуццяў і эмоцый, адчуваюць дзіўны ўплыў невядомай энергіі з Зямлі. Яны пачынаюць вывучаць гэтую з'яву з дапамогай Празорцы. І яна бачыць крыніцу энергіі, што сыходзіць ад егера, які жыве ў маленькай вёсачцы ў гарах. Ад яго сыгодзіць святло любові. Тады прымаецца рашэнне адправіць на Зямлю дзіця «апошняй мадэлі», паколькі нават адзін чалавек з халодным сэрцам здольны змяніць многае. Але тут аказваецца, што мацярынскія пачуцці не згаслі і маці адпраўляецца ў падарожжа ўслед за сынам. А пасля егер знаходзіць Зорнага хлопчыка ў лесе і бярэ яго да сябе на выхаванне. Так мінае дзесяць гадоў. Маці ў пошуках свайго дзіцяці на Зямлі пераўтвараецца ў жабрачку. А хлопчык вырастае прыгожым і здольным, аднак занадта самаўпэўненым... Сярод акцёраў, якія заняты ў кінастужцы, можна ўбачыць Расціслава Янкоўскага, Паўла Чарнышова, Івана Мацкевіча (9 красавіка акцёр адсвяткаваў бы сваё 75-годдзе) і шэраг іншых. Паглядзіце, а лепш зрабіце гэта з дзецьмі.

У суботнім эфіры тэлеканала «НТВ-Беларусь» нас чакае паказ беларуска-расійскай меладрамы «Сяброўка восень» Кірыла Капіцы (2002). Кранальная і добрая гісторыя пра лёсы дзвюх сябровак Ганны і Жэні, якія ведаюць адна адну з дзяцінства. Яны як сёстры, для іх не існуе межаў паміж Піцерам і Мінскам, таму дзяўчаты ездзяць у госці адна да адной, успамінаюць мінулае, радуюцца жыццю і не заўважаюць, як ідзе час. І ўсё да таго моманту, пакуль не ўзнікае на гарызонце Сяргей, які скарае сэрцы абедзвюх сябровак, але шчасце быць каханай выпадае толькі адной — Жэні. А другая на фоне шчаслівага сямейнага жыцця сяброўкі пачынае вастрэй адчуваць уласную адзіноту. Аднак ці ўсё настолькі бязвоблачна ў новаспечанай сям'і, як здаецца на першы погляд?...

А вось у праграме тэлеканала «Беларусь 2» варта звярнуць увагу на фільм «Маленькая міс Шчасце». Трагікамедыя, знятая рэжысёрамі Джонатанам Дэйтанам і Валеры Фэрыс, знаёміць нас з жыццём Шэрыл Гувер (працоўная маці двух дзяцей), якая ўсімі сіламі імкнецца захаваць мір у сям'і. А яе муж Рычард верыць у поспех і іншых вучыць яго дабівацца, хаця сам не вельмі паспяховы. Сын Дуэйн ад першага шлюбу (ён захапляецца авіяцыяй) паабяцаў ні з кім не размаўляць, пакуль не стане пілотам. А сямігадовая Аліў — сама непасрэднасць, але больш за ўсё хоча стаць пераможцай конкурсу прыгажосці. І вось дзеля таго, каб здзейсніць запаветную мару дзяўчынкі, усе ў сям'і аб'яднаюцца... толькі не адразу. Фільм, які мае на сваім рахунку «Оскар» у пяці намінацыях і шэраг іншых узнагарод, дазваляе гледачу ўбачыць сапраўдны калейдаскоп сямейных узаемаадносін, дзе ў кожнага сваё разуменне шчасця. Але ці магчымы ў гэтым агульны знамянальнік? Адказ шукайце ў суботу на «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».