Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Вы зараз энергічныя, актыўныя, вынаходлівыя. Справы пойдуць лёгка, трэба будзе толькі выбраць правільны напрамак для руху. Зоркі абяцаюць сустрэчу з людзьмі, якія змогуць аказаць падтрымку, дапамогуць вырашыць праблемы. Удалы час для пачатку навучання, уладкаванне на працу. Фартуна будзе добразычлівая да вас і ў падарожжах.


Фота: pexels.com

ЦЯЛЕЦ. Пастарайцеся не прымаць блізка да сэрца чужыя праблемы. Не можаце паўплываць на сітуацыю — адпусціце. Серада ўдалая для паездак і новых знаёмстваў. У чацвер магчымы канфлікт на працы. У выхадныя не сядзіце дома, змяніце абстаноўку, выбярыцеся ў госці.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вас, хутчэй за ўсё, ацэняць па заслугах, наладзяцца добрыя адносіны з калегамі і начальствам. Чакаюцца цікавыя сустрэчы ў творчых кампаніях. Нядрэнна было б адправіцца ў дзелавую паездку. Праца парадуе адчувальным прыбыткам. У асабістай сферы вас чакаюць прыемныя перамены. Нечаканыя падзеі зменяць ваша жыццё ў лепшы бок.


РАК. На гэтым тыдні можа ўзнікнуць спрыяльная сітуацыя для ажыццяўлення вашых амбіцыйных планаў. Паспрабуйце быць спакойнымі і ўраўнаважанымі. Нават калі падасца, што ўсё пайшло не так, гэта не больш чым бачнасць. Магчыма, тыдзень будзе дастаткова напружаны з-за павелічэння аб'ёму працы. Акуратнасць і ўважлівасць — ключавыя паняцці для вас зараз. Добра абдуманыя словы зробяць спрыяльнае ўражанне на навакольных і прымусяць падпарадкавацца вашай волі.


ЛЕЎ. У пачатку тыдня будуць раздзіраць трывога і неспакой. Імкніцеся не паддавацца паніцы, усё як-небудзь наладзіцца. Не спадзявайцеся на парады сяброў, яны могуць збіць вас з панталыку. У сераду аптымізм і ўпэўненасць у сабе зробяць тое, чаго б вы не дабіліся ніякімі хітрыкамі. Выхадныя правядзіце за горадам, адпраўляйцеся ў госці.


ДЗЕВА. Пачатак тыдня можа стаць выпрабаваннем на трываласць, але да серады напружанне спадзе, і хмары, якія так палохалі вас, адкрыюць ласкавае сонейка. Проста трэба верыць ва ўласныя сілы і поспех. У чацвер будуць запатрабаваны вашы найлепшыя якасці і аналітычны розум. У канцы тыдня ў асабістым жыцці вам пагражае непаразуменне або здрада.


ШАЛІ. Гэты перыяд пасадзейнічае пашырэнню вашага кругагляду, могуць з'явіцца новыя цікавыя ідэі. На працы пастарайцеся ненадакучліва праявіць сябе, паказаць, на што вы здольныя. Працы шмат, але яна цікавая і дазваляе раскрыць ваш творчы патэнцыял. Палепшацца адносіны з калегамі. Любімы чалавек парадуе.


СКАРПІЁН. Колькасць спраў павялічваецца, але растуць і прыбытак, і аўтарытэт. Усе праблемы вырашальныя, калі выявіць сабранасць, уважлівасць і засяроджанасць. Паспрабуйце не марнаваць каштоўны час на балбатню. Дзеці пацешаць поспехамі, знайдзіце час з імі пагутарыць. У выхадныя вас чакае любоўнае спатканне.


СТРАЛЕЦ. Гэты тыдзень будзе проста вар'яцкім, затое можаце разлічваць на дадатковы прыбытак. Не адмаўляйцеся ад прапанаванай дапамогі, бо ў адзіночку будзе складана завяршыць некаторыя важныя справы. Падумайце, ці так неабходныя нязменныя прынцыпы альбо часам варта адступіць ад правіл і зрабіць выключэнне. Ад гэтага вы не столькі прайграеце, колькі выйграеце. Больш усміхайцеся і жартуйце.


КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня могуць узнікнуць праблемы, уладзіць якія атрымаецца толькі пры дапамозе асабістых сувязяў, верных і адданых сяброў. Каб не ўскладняць сабе жыццё, у зносінах з навакольнымі лепш пазбягаць павучальнага тону і крытыкі. Для рашучых дзеянняў і перамен у дзелавой сферы падыдуць серада ці чацвер. У пятніцу сітуацыя ў асабістым жыцці прыкметна разрадзіцца і будзе развівацца на вашу карысць. У выхадныя дні добра было б адпачыць і расслабіцца, а не бегаць па крамах.


ВАДАЛІЎ. Абставіны, якія склаліся, могуць запатрабаваць цвярозасці розуму і дзёрзкасці думак. Не дазваляйце маркоце завалодаць вамі. Не варта зацыклівацца на сваіх праблемах і няўдачах. Вас зацягне адказная і цікавая праца, якая ў той жа час не запатрабуе асаблівага напружання і сіл. Можа з'явіцца шмат новых ідэй. Сцеражыцеся недамовак і невыразнасцяў у адносінах з блізкімі. Гаварыце шчыра.


РЫБЫ. Першая палова тыдня абяцае быць дастаткова спрыяльнай у многіх сферах дзейнасці. Толькі праяўляйце ініцыятыву, не спрабуйце перакласці адказнасць на іншых. У сераду неабходна рашуча разабрацца з тэрміновымі заданнямі ад начальства. У другой палове тыдня поспех закране сферу хатніх спраў і вырашэння неадкладных праблем на асабістым фронце. Выхадныя могуць падарыць новыя, вельмі цікавыя знаёмствы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».