Нават такую непатрабавальную i простую ў доглядзе агароднiну, як радыска, можна пасеяць рознымi спосабамi.
Усё проста: трэба перакапаць градку з унясеннем угнаенняў (40—60 г нiтрафоскi на 1 кв. м), градку разраўняць — i можна праз тыдзень прыступаць да пасеву. Насенне проста раскiдваюць па зямлi, iмкнучыся, каб яно лягло раўнамерна, затым граблямi прысыпаюць глебай. Аптымальная глыбiня пасеву — 1 см. Не бяда, калi не ўсё атрымаецца гладка, — радыска наогул многае даруе.
Гэты спосаб эканомiць час i сiлы, але ўраджай атрымлiваецца не самы высокi, радыска не самая буйная, нават пры прарэджваннi ўсходаў. Таму часта пры вырошчваннi яе на продаж выкарыстоўваюць iншы спосаб.
Вядома, што для радыскi аптымальная схема пасеву 5х5 см. Таму робяць спецыяльны маркер, якi ўяўляе сабой дошку з зубамi або, як альтэрнатыву, швабру з зубамi. Кожны зуб размешчаны па схеме 5х5 см i мае даўжыню 1 см.
Застаецца толькi прамаркiраваць градку i ў атрыманыя паглыбленнi пакласцi па адным семечку. Спосаб вельмi добры тым, што дазваляе атрымлiваць прыгожыя, роўныя караняплоды аднаго памеру. Ураджайнасць самая высокая, асаблiва калi праз тыдзень пасля з'яўлення ўсходаў градку падкармiць амiячнай салетрай, 20 г на 10 л вады. Часу на такi пасеў спатрэбiцца больш, затое расход насення самы маленькi.
Гэта прамежкавы варыянт. Звычайна iм карыстаюцца агароднiкi. Радкi робяць на адлегласцi 20-30 см i глыбiнёй 1–3 см. Семечкi раскладваюць на адлегласцi 3 см адно ад аднаго, на дно баразёнкi рассыпаюць трохi попелу або нiтрафоскi.
Пры такiм спосабе радыска атрымлiваецца буйная толькi пры ўмове двухразовага прарэджвання. Затое палоць такiя градкi нашмат прасцей — дастаткова прапалоць у радках, а ў мiжраддзях прайсцiся матыкай. Часу на такi пасеў затрачваецца не вельмi многа, а ўраджай атрымлiваецца прыстойны.
Сёння сярод агароднікаў стала модна рыхтаваць зялёныя ўгнаенні. Вось толькі потым з бочак цяжка здабываць адпрацаваную траву і іншую арганіку. А можна зрабіць так: травой набіць сеткі, у якіх прадаюць бульбу, а іх ужо апусціць у бочкі. Як толькі вадкасць зашыбуе, сеткі дастаць і іх змесціва адправіць у кампост. А ў бочках застанецца чысты «навар».
Пра пасадку морквы
Ёсць меркаванне, што мацаваць яе насенне да паперы не варта, бо гэта дрэнна ўплывае на яго ўсходжасць.
Ад мучністай расы
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!