Вы тут

Бомбер: стыльна і зручна


Бомбер — гэта куртка, звычайна скарочаная, з зашпількай-маланкай і гумкай па нізе, кішэнямі і шчыльнымі манжэтамі. Адзін з яркіх прыкладаў моднага адзення, якое з’яўляецца ў той жа час і бездакорна функцыянальным.


З неба на зямлю

Ствараўся бомбер у XX стагоддзі для лётчыкаў, шыўся з грубай скуры. Куртку з задавальненнем насілі пілоты — спецыяльны крой абараняў вайскоўцаў ад холаду, дажджу і ветру. Затым бомберы сталі выпускаць з нейлону — вось тады на куртку звярнулі ўвагу моладзь і спартсмены. А з часам да яе павярнуліся тварам крэатыўныя дызайнеры, якія адчулі: класічную мадэль можна напоўніць новым яркім зместам. І яны не памыліліся! Дзякуючы сваёй універсальнасці, практычнасці, а таксама невычэрпнай фантазіі куцюр’е бомбер застаецца папулярным з сезона ў сезон.

Сёння бомбер носяць як мужчыны, так і жанчыны. Для прыгожай палавіны чалавецтва гэта ідэальнае рашэнне для любой пары года. Увесну і ўвосень куртка не дасць змерзнуць, а ўлетку заменіць модную накідку ці стыльную вятроўку. На рынку можна знайсці вялікую разнастайнасць фасонаў, тканін і расфарбовак, з дэкаратыўнымі элементамі і без іх. Жанчына любога ўзросту, з любым тыпам фігуры лёгка падбярэ бомбер на свой густ.

Якія бомберы мы выбіраем?

Лідэр па ўніверсальнасці — джынсавы бомбер, яго носяць на працу і на прыроду, на спатканне і на заняткі спортам. Зручная і практычная куртка-пілот са скуры. У цёплае надвор’е вы будзеце камфортна сябе адчуваць у лёгкім бомберы з баваўнянай тканіны або плашчоўкі. Для вечарынак, паходаў на забаўляльныя мерапрыемствы падыдуць вырабы з дэкарыраваннем стразамі, камянямі, бантамі, устаўкамі са скуры, аплікацыяй. Модніцы любяць бомберы з атласу, шоўку, аксаміту, нават з карункавага матэрыялу. Трохі фантазіі — і незабыўны вобраз вам забяспечаны.

Што да колераў, тут усё залежыць ад індывідуальнага густу. У трэндзе сінія, чорныя, бардовыя, цёмна-зялёныя, белыя курткі. Можна абраць мадэль умеранага тону, але з яркай падшэўкай, з накладнымі кішэнямі, дэкаратыўнымі замкамі.

З чым спалучаць?

Ды з чым заўгодна! Поўная адсутнасць строгіх канонаў — фішка моднага вобразу, створанага з дапамогай бомбера. Надзець гэтую вытанчаную куртку можна са штанамі любой даўжыні і фасону, спадніцай, сукенкай. На працу ў якасці дадатку да бомбера стрыманай расфарбоўкі падыдуць класічныя нагавіцы, спадніца-аловак. Калі гаворка пра стварэнне элегантнай выявы для вечарыны — можна надзець бомбер з атласу, шоўку, спалучаючы яго з доўгай спадніцай. Ультрамодны вобраз стварае бомбер сярэбраны ці з актуальным прынтом. Маладым дзяўчатам падыдзе рамантычны варыянт — бомбер з вышыўкай, яго можна камбінаваць з аднатонным нізам. 

Асаблівае месца займаюць курткі з капюшонам — яны нададуць вам маладзёжнага шыку, а спалучаць іх можна як з джынсамі, так і з сукенкамі. Абутак таксама справа густу — падыдуць дэкаратыўныя красоўкі, туфлі-лодачкі, сандалі, чаравікі на грубай падэшве. Наогул, бомбер камбінуецца як з моднымі рэчамі, так і з цалкам традыцыйнымі прадметамі гардэроба. Так што не бойцеся эксперыментаваць — куртка-пілот прадастаўляе для гэтага масу магчымасцяў.

Агата СЛАВІНА

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.