Вы тут

Жадаеце ўбычыць сваякоў на старонках часопіса «Алеся»?


10 красавіка ў розных краінах святкуецца Дзень братоў і сясцёр.


Фота: БелТА

Такое сямейнае свята — добрая нагода патэлефанаваць ці напісаць адно аднаму, павіншаваць ці проста спытацца, як справы.

Часопіс «Алеся» прапануе вам далучыцца да гэтай цудоўнай традыцыі і аб'яўляе чарговы сямейны конкурс «Мае вы родненькія!»

Дашліце нам у рэдакцыю фотаздымак, на якім вы і вашы брат ці сястра, дадайце невялікі аповед пра сямейныя адносіны і дружбу, пра тое, за што вы ўдзячны адно аднаму, і г. д.

Найлепшы аповед з фотаздымкам выйдзе ў найбліжэйшым нумары часопіса «Алеся». Думаецца, такая публікацыя стане выдатным падарункам вашаму роднаму чалавеку.

Фотаздымак і аповед дасылайце на адрас: 220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. «Звязда» (на конкурс часопіса «Алеся») ці па e-maіl: alesya@zvіazda.by.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.