Вы тут

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 12 красавіка на касмадроме «Усходні» ў Амурскай вобласці Расіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 12 красавіка разам наведаюць касмадром «Усходні» ў Амурскай вобласці, перадае БелТА.


«Сустрэча ў даволі нечаканым месцы. 12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, прэзідэнты Расіі і Беларусі прыляцяць у Амурскую вобласць на касмадром “Усходні”. Лідары разам паглядзяць, як працягваецца будаўніцтва касмадрома, пагутараць з рабочымі. У плане таксама ўзнагароджанне касманаўтаў. І, што асабліва важна ў цяперашняй сітуацыі, сумесная прэс-канферэнцыя», — інфармуе тэлеканал «Расія 1».

Паведамляецца таксама, што гаворка пойдзе і пра сітуацыю вакол і ва Украіне: «Беларусь хацела б выступіць адным з гарантаў бяспекі. Гэтую ідэю падтрымлівае і Масква».

Дадатковымі падрабязнасцямі маючага адбыцца візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію дзеліцца Telegram-канал «Пул першага». «Заўтра Лукашэнка адправіцца на Далёкі Усход Расіі. Вядома, што ён не толькі наведае касмадром “Усходні” (дзе ў аўторак пройдуць перамовы з Пуціным), але і пабывае ва Уладзівастоку. Туды Першы даўно збіраўся злятаць. Абяцаў губернатару Прыморскага краю прыехаць у госці. Сябруюць ужо шмат гадоў», — інфармуе рэсурс.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.