Вы тут

Боепрыпасы, нажы, кастэты...


Амаль 6,8 тыс. прадметаў і рэчываў, забароненых да перавозкі ў метро, выявілі інспектары службы бяспекі Мінскага метрапалітэна пры даглядзе ручной паклажы пасажыраў у 2021 годзе, паведамляецца на сайце сталічный «падземкі».


Фота: metropoliten.by

Служба бяспекі Мінскага метрапалітэна штодня выконвае вялікі аб’ём працы. І гэта не толькі надглядныя мерапрыемствы або праверка дакументаў, якія даюць права на праезд у метро. У кампетэнцыі дадзенай службы таксама: рэагаванне і прыняцце мер пры выяўленні безгаспадарных прадметаў, аказанне першаснай медыцынскай дапамогі пасажырам да прыбыцця медыкаў, суправаджэнне фізічна аслабленых асоб, садзейнічанне супрацоўнікам міліцыі ў знаходжанні людзей са стратай памяці і дзяцей, якія згубіліся ў метро, некаторыя іншыя функцыі.

Супрацоўнікі службы бяспекі ў мінулым годзе выявілі ў пасажыраў 10 боепрыпасаў, упакоўку пораху, 14 прадметаў, якія маюць прыкметы халоднай зброі (4 нажы, 9 кастэтаў, тэлескапічная дубінка), 12 пакетаў з рэчывам, па знешніх прыкметах падобным з наркатычнымі сродкамі. Акрамя таго, спецыялісты адшукалі 37 прадметаў і рэчываў, якія наогул не дазволены на тэрыторыі Беларусі.

Па ўсіх фактах выяўлення прадметаў і рэчываў, свабодны абарот якіх на тэрыторыі нашай рэспублікі забаронены, выклікаюцца супрацоўнікі органаў унутраных спраў для правядзення далейшага разгляду.

У 2021 годзе зафіксавана больш за 780 выпадкаў, калі служба бяспекі метрапалітэна рэагавала на безгаспадарныя прадметы. Таксама супрацоўнікі службы суправадзілі больш за 5 тыс. фізічна аслабленых асоб.

Летась былі шматразовыя выпадкі, калі супрацоўнікі службы бяспекі метрапалітэна аказвалі даўрачэбную дапамогу пасажырам. Так, на станцыі метро «Усход», дзякуючы упэўненым дзеянняў інспектараў службы бяспекі, былі праведзеныя рэанімацыйныя дзеянні, і ўдалося выратаваць жыццё пасажыру. Дастаткова шмат выпадкаў, калі супрацоўнікі службы бяспекі метрапалітэна звяртаюць увагу на асоб з стратай памяці, аказваюць дапамогу згубленым у метро дзецям. Гэтая праца вядзецца ў цесным узаемадзеянні з работнікамі праваахоўных органаў і нязменна прыносіць станоўчы вынік.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.