Вы тут

Андрэйчанка: Беларускі народ памятае і ніколі не забудзе жахі фашызму


11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У 2022 годзе на жалобныя мерапрыемствы ў Бухенвальдзе не запрошаны прадстаўнікі Беларусі, а дзяржаўны сцяг заменены арганізатарамі на сімволіку беларускіх саўдзельнікаў нацыстаў, якія ўдзельнічалі ў знішчэнні вязняў на нашай зямлі.


Фота БелТА

З гэтай нагоды Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка заявіў:

«Гэта чарговы крок аб’яднанага Захаду па перапісванні гісторыі. Нашчадкі фашыстаў і іх паслугачоў выходзяць з падполля, адраджаюць антычалавечую ідэалогію, рэабілітуюць нацысцкія знакі. „Адукаваны“ Захад спаборнічае ў русафобіі і праяве нянавісці да тых, хто дзесяцігоддзі таму спыніў фашызм. „Смерць рускім“ пішуць у нямецкіх гарадах. У Латвіі нашчадкі фашысцкіх катаў абвясцілі Дзень Перамогі 9 мая „днём памяці ахвяр і памерлых ва Украіне“, а ў Літве заклікаюць надзець „жоўта-блакітныя“ чахлы на помнікі загінуўшым салдатам. Польскія парламентарыі прапануюць „біць палкамі“ калегу, які выказвае ўласны пункт гледжання аб падзеях ва Украіне. Сапраўды, гэта змярканне Еўропы.

Свет вар’яцее, дэградуюць дэмакратычныя інстытуты, пераглядаюцца хрысціянскія каштоўнасці, забытыя прынцыпы талерантнасці і цярпімасці. Чарговы раз выбарачна трактуецца прынцып „не забі“, а заклікі да гвалту нават не асуджаюцца. Заходняе грамадства скочваецца да рэальнага тэрору і паступальна вяртаецца ў дрымучае сярэднявечча, ствараючы вобраз знешняга ворага. Вайна з помнікамі, скокі на касцях памерлых, знішчэнне культурнай спадчыны, татальныя абмежаванні, забароны і санкцыі — яркія таму прыклады.

У рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці 11 красавіка мы шануем памяць вязняў Бухенвальда і Трасцянца, Асвенцыма і Азарыч, яшчэ каля 14000 падобных месцаў па ўсім свеце. Беларускі народ памятае і ніколі не забудзе жахі фашызму, зробіць усё, каб у нацызму не было будучыні».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.