Вы тут

Качанава: Людзі не павінны адчуць санкцыі на сабе


Сёння Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталля Качанава правяла сустрэчу з кіраўнікамі адміністрацый сталіцы, перадае БелТА.


«Сёння я хацела б абмеркаваць шэраг пытанняў, якія нам неабходна вырашаць. Найперш пытанні, якія датычацца эканамічнага складальніка. Вы памятаеце трыадзіную задачу, пастаўленую кіраўніком дзяржавы: цэны, занятасць, зарплаты. Яна не адмянялася. І мы ўсе павінны працаваць у гэтым напрамку.» Нам была дакладна пастаўлена задача: людзі не павінны адчуць санкцыі на сабе», — адзначыла Наталля Качанава.

Як растлумачыла журналістам начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Кацярына Рэчыц, такія нарады праводзяцца традыцыйна для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў развіцця сталіцы. «Сёння акцэнт рабіўся на эканамічным блоку пытанняў. Наталля Іванаўна нагадала аб актуальнасці трыадзінай задачы, якая раней ставілася кіраўніком дзяржавы. І адзначыла, што нашы грамадзяне не павінны адчуваць на сабе ніякіх негатыўных эфектаў ад санкцый. Акрамя таго, спікер таксама звярнула ўвагу на тыя ўстаноўкі. І задачы кіраўніка дзяржавы, якія былі агучаны на пасяджэнні нядаўна праведзенага Савета бяспекі.У прыватнасці, гэта самаадчуванне нашых грамадзян ва ўмовах санкцый. Гэта значыць пытанні заработнай платы, умоў працы, цэнаўтварэння. Наталля Качанава звярнула ўвагу таксама на тое, што неабходна пастаянна маніторыць цэны і не дапушчаць неабгрунтаванага росту цэн».

Сёння заходнееўрапейскія краіны сутыкнуліся з дэфіцытам харчавання. «Для Рэспублікі Беларусь на гэты момант гэтыя пытанні не з’яўляюцца праблемнымі. У нас абсалютна ёсць усе прадукты ў неабходнай колькасці і асартыменце, і на сённяшні дзень нашы грамадзяне не адчуваюць на сабе нейкіх негатыўных момантаў», — дапоўніла начальнік упраўлення.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».