Вы тут

Паўгода беларускія ўрачы змагаліся за жыццё маладой мамы


Юлія трапіла ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі з COVІD-19 у пачатку кастрычніка 2021 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. І як толькі днямі стала відавочна, што здароўю маладой мамы нічога не пагражае, яе выпісалі з клінікі.


— Гэта ўнікальны выпадак. Можна з упэўненасцю сказаць, што пацыентку лячыў увесь цэнтр, дзясяткі ўрачоў, а таксама пастаянна праводзіліся кансіліумы з рознымі спецыялістамі — інфекцыяністамі, пульманолагамі, акушэрамі-гінеколагамі і іншымі, — кажа загадчык аддзела анестэзіялогіі і рэанімацыі МНПЦ, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Дзядзько. — Аддзяленне рэанімацыі № 2 стала ў прамым сэнсе слова пляцоўкай для сумеснай работы ўрачоў розных спецыяльнасцяў.

Нагадаем, што менавіта восенню 2021 года ў свеце была зарэгістравана самая жорсткая хваля ковіду, выкліканая штамам «Дэльта», якая суправаджалася высокай частатой заражэння цяжкімі формамі COVІD-19 цяжарных жанчын, чаго раней не было.

Выпадак Юлі запомніцца надоўга і, хутчэй за ўсё, увойдзе ў гістарычную медыцынскую хроніку. У МНПЦ маладая маці паступіла пасля экстраннага кесарава сячэння, з цяжкім ходам COVІD-19, з пашкоджанымі лёгкімі.

— У яе развілося множнае пашкоджанне і іншых органаў, тое, што ў рэанімацыйнай практыцы называецца поліарганнай недастатковасцю. Жанчына працяглы час правяла на ШВЛ, практычна 3 тыдні яе імунная сістэма, можна сказаць, не функцыянавала. Намі былі ўжыты штодзённая шматразовая пераацэнка стану хворай, карэкцыя дыягностыкі лячэння, выкарыстанне новых тэхналогій інтэнсіўнай тэрапіі, — расказаў Аляксандр Дзядзько.

Урачы адзначаюць неверагодную жыццяўстойлівасць і мужнасць самой Юлі.

— Разам мы дасягнулі таго, што пацыентка аднавілася, вярнулася да нармальнага жыцця, можа хадзіць і выпісваецца дадому. У нас няма сумненняў, што яна паправіцца. Гэта вялікая перамога для беларускай медыцыны ў цэлым. Гэта быў выклік, і мы з ім справіліся, — падкрэсліў Аляксандр Дзядзько.

У 2021 годзе ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выратавалі 17 акушэрскіх пацыентак.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.