Вы тут

Здзек з памяці народа-пераможцы


Гэта проста дзікунства! Сорам! Мала таго, што 11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў, у Германіі, на цырымоніі, прысвечанай 77-й гадавіне вызвалення нацысцкага канцлагера «Бухенвальд», не прысутнічала беларуская дэлегацыя, якую туды проста не запрасілі. Дайшло да таго, што за дзень да памятных мерапрыемстваў неўстаноўленая асоба публічна зняла Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, устаноўлены на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, замяніўшы яго сімволікай беларускіх калабарацыяністаў.


Сёння з дадзеным інцыдэнтам, калі яго можна так назваць, разбіраюцца кампетэнтныя органы. Як заявілі ў Генеральнай пракуратуры, падобныя дзеянні носяць яўна цынічны характар, прыніжаюць гонар і годнасць беларусаў. «Гэта яшчэ і здзек над памяццю мільёнаў загінулых на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — падкрэслілі ў ведамстве.

Беларусы, абураныя падобным учынкам на месцы былога канцлагера «Бухенвальд», не маглі заставацца абыякавымі. Сваю нязгоду з той несправядлівасцю, якую ў адносінах да народа, які ўнёс рашучы ўклад ў Перамогу над нацызмам, а таксама пацярпеў найбольш за ўсіх астатніх, учора выказалі мінчане, якія арганізавалі пікет каля пасольства Германіі ў Беларусі. З плакатамі ў руках, фотаздымкамі сваіх продкаў, якія ваявалі за сённяшнюю мірную будучыню, беларусы выказалі пратэст супраць здзеку з Дзяржаўнага сцяга краіны. Каля пасольства гучала легендарная «Дзень Перамогі!». Падтрымаць акцыю прыйшлі і былыя вязні канцлагераў, якія цудам выжылі і нават у жудасным сне не маглі ўявіць, што будуць вымушаны адстойваць праўду аб вайне.

Пасол Германіі, (напярэдадні яго з нагоды выпадку выклікалі ў наш МЗС), які не адразу, але выйшаў да людзей, сказаў, што шкадуе аб тым, што так адбылося, і прызнае Дзяржаўны сцяг Беларусі. Папрасіўшы прабачэнне за выхадку на памятным мерапрыемстве ў Германіі, пасол адзначыў, што цырымонія на тэрыторыі былога канцлагера «Бухенвальд» праводзілася на недзяржаўным узроўні, (чамусьці забыўшы сказаць, што адбывалася блюзнерства на тэрыторыі Германіі).

Гэта, як у народзе кажуць, ніколькі не змякчае віну. Беларусы ніколі не забудуць, якой цаной ім дасталася Пермога, і заўсёды будуць адстойваць праўду аб вайне.

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.