Вы тут

Занядбаныя будынкі на Гомельшчыне набываюць другое жыццё


На Гомельшчыне сёння даступна амаль дзве тысячы новых рабочых месцаў на прададзеных і перададзеных аб'ектах нерухомасці, якія раней не выкарыстоўваліся. Толькі летась у мясцовыя бюджэты ад выкарыстання і рэалізацыі дзяржаўнай маёмасці паступіла звыш 33 мільёнаў рублёў. Вяртанне дзяржаўнай маёмасці ў эканоміку знаходзіцца пад пільным кантролем дэпутацкага корпуса рэгіёна і праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх органаў кіравання і самакіравання.


Былая амбулаторыя ў в. Целяшы Гомельскага раёна рэканструявана пад жыллё.

Эфектыўнае выкарыстанне нерухомай маёмасці і яе ўключэнне ў гаспадарчы абарот — рэсурс для забеспячэння парадку на зямлі і далейшага эканамічнага развіцця раёнаў. Гэтыя і іншыя прыярытэтныя задачы ў рабоце на месцах былі акрэслены падчас пасяджэння Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце, фінансах і камунальнай маёмасці Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

— Для выканання даручэнняў Прэзідэнта і ўрада ў бягучым годзе неабходна прадоўжыць работу па аператыўным выяўленні аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, прыняцці мер па іх вяртанні ў эканоміку ў максімальна кароткія тэрміны, прыцягненні інвестыцый за кошт продажу гэтых аб'ектаў нерухомасці, — звярнула ўвагу кіраўнік дэпутацкага корпуса Гомельшчыны, старшыня аблсавета Кацярына Зенкевіч.

Сёння Гомельшчына вызначаецца самымі высокімі ў краіне паказчыкамі па прыцягненні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці, што раней не выкарыстоўваліся. Як паказаў аналіз работы, мясцовыя выканкамы вобласці аператыўна прымаюць рашэнні не толькі аб продажы такіх аб'ектаў, але і разглядаюць прапановы прадпрымальнікаў аб іх бязвыплатнай перадачы ў прыватную ўласнасць пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.

У будынку былой лазні ў Буйнавічах Лельчыцкага раёна адкрыты комплексны пункт побытавага абслугоўвання насельніцтва.

Як адзначыла старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама Наталля Сацута, усяго ў рэгіёне на 1 студзеня бягучага года заключана 45 дагавораў бязвыплатнай перадачы па больш як 200 аб'ектах, якія не выкарыстоўваюцца.

— Развіццё прыватнага бізнесу на прададзеных і бязвыплатна перададзеных аб'ектах дае не толькі станоўчы вынік эканоміцы рэгіёнаў (сума ўкладзеных у аб'екты інвестыцый склала 12,1 мільёна рублёў), але і паляпшае іх сацыяльна-працоўную сферу, — падкрэсліла Наталля Сацута. — Варта адзначыць, што большасць аб'ектаў набываецца менавіта карэннымі жыхарамі раёнаў. Асабліва гэта прасочваецца на тэрыторыях, размешчаных на адлегласці ад абласнога цэнтра. Больш за 60 % аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, было набыта менавіта прадпрымальнікамі і грамадзянамі, якія пражываюць на той жа тэрыторыі. Гэта сведчыць не толькі аб жаданні жыць і працаваць на малой радзіме, але і прыносіць карысць для развіцця свайго раёна, — упэўненая кіраўнік ведамства.

Сярод аб'ектаў, па якіх пакупнікамі паспяхова выкананы ўзятыя імі абавязацельствы, па-ранейшаму лідзіруюць будынкі вытворчага прызначэння — 26 % ад агульнай колькасці вернутых у гаспадарку аб'ектаў. Расце колькасць аб'ектаў нерухомасці, пераабсталяваных пад жыллё або для асабістых падсобных гаспадарак, як гандлёвыя аб'екты і аб'екты сферы паслуг.

Наталля Сацута заўважыла, што дзеючае заканадаўства сёння дае магчымасць паскорыць запуск прадпрымальніцкай дзейнасці на купленых аб'ектах. Пры гэтым нават у паспяховага пакупніка ў любы момант могуць узнікнуць цяжкасці па выкананні абавязковых умоў дагавора куплі-продажу. Так, летась прадаўцы Гомельскай вобласці прадоўжылі тэрміны выканання ўмоў для 60 пакупнікоў, што дазволіла апошнім паспяхова выканаць узятыя на сябе абавязацельствы па дагаворы і зняць абмежаванні на распараджэнне сваёй уласнасцю.

Былы будынак анкадыспансера ў Мазыры стаў жылым комплексам.

— Усяго на пачатак бягучага года ў рэгіёне заключана 670 дагавораў па 1357 будынках. З іх 41 % ад агульнай колькасці заключаных дамоўленасцяў выкананы ў поўным аб'ёме, 24 % — знаходзяцца ў стадыі выканання, — апелюе да лічбаў кіраўнік ведамства. — Па 96 дагаворах ужо ажыццяўляецца прадпрымальніцкая дзейнасць, а па 53 — вядуцца рамонтныя работы.

На Гомельшчыне таксама працягваецца работа па продажы маёмасці добрасумленным арандатарам. Па колькасці падобных прададзеных аб'ектаў рэгіён — лідар сярод абласцей краіны. За апошнія 9 гадоў добрасумленным арандатарам прададзена каля 300 аб'ектаў нерухомасці.

Як было адзначана, летась у рэгіёне пакупнікі некалі пакінутай маёмасці пачалі карыстацца і такой магчымасцю як купля нерухомасці для наступнага зносу, без набыцця зямельнага ўчастка. Пакупнікі могуць выкарыстаць такую нерухомасць для разбору на будматэрыялы. Акрамя навядзення парадку на зямлі, гэта дае магчымасць знізіць расходы дзяржавы на знос аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца.

— У бягучым годзе ўключэння ў гаспадарчы абарот чакае звыш 230 аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, — адзначыла Наталля Сацута. — Амаль 60 % аб'ектаў прапануецца для рэалізацыі інвестарам шляхам продажу, здачы ў арэнду і бязвыплатнай перадачы.

Дэпутаты таксама звярнулі ўвагу, што ў рабоце па вяртанні ў гаспадарку маёмасці выканкамам варта шукаць падтрымкі ў мясцовых Саветаў дэпутатаў, на тэрыторыі якіх размешчаны аб'екты. Вырашана працягнуць інфармаванне насельніцтва аб ходзе работ па ўключэнні ў гаспадарчы абарот і зносе аб'ектаў, што не выкарыстоўваюцца, правядзенне штогадовага абследавання падобных аб'ектаў, арганізацыю сустрэч з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу як патэнцыяльнымі інвестарамі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.