Вы тут

Падкарэктаваць работу, зыходзячы з выклікаў часу


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка перад пачаткам пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якой абмяркоўваліся праблемныя пытанні з рэзервам кіруючых кадраў, расказаў журналістам пра патрабаванні да сучасных кіраўнікоў вышэйшых катэгорый.


«Жыццё паказала, што ў першую чаргу, такі чалавек павінен быць патрыётам, адданым свайму народу, сваёй краіне, які любіць Радзіму. Гэта чалавек з высокай кваліфікацыяй, які мае кампетэнцыі ў разнастайных відах дзейнасці. Ён камунікабельны, тактоўны ў зносінах з людзьмі, гатовы развівацца. Такія патрабаванні сёння да кіраўнікоў у мясцовых органах улады, аблвыканкамах, міністэрствах, Адміністрацыі Прэзідэнта», — сказаў Ігар Сергеенка.

Ён адзначыў, што ў краіне за гады незалежнасці сфарміравана стройная сістэма кадравай работы, якая грунтуецца на традыцыях беларускай кадравай школы падрыхтоўкі кіраўнікоў. Таксама ў аснове гэтай работы ляжаць і фундаментальныя гістарычныя прынцыпы нашага грамадства. 

«Гэта сістэма дапамагла выстаяць у няпросты перыяд жніўня-верасня 2020 года, дапамагае вырашаць пытанні, якія ставіць жыццё сёння. Няпростая складваецца абстаноўка вакол краіны, адбываюцца дынамічныя працэсы ў свеце. Таму рашэнні прыходзіцца прымаць дастаткова хутка, аператыўна. Такую задачу ставіць і кіраўнік краіны. Канешне, да кіруючых кадраў патрабаванні вышэйшыя, чым да іншых работнікаў і дзяржаўных служачых краіны», — дадаў суразмоўца.

Па яго словах, на калегіі павінны вызначыць шляхі далейшага ўдасканалення работы з кадрамі, на што неабходна асабліва звярнуць увагу. Ігар Сергеенка мяркуе, што для больш спрыяльнай дзейнасці ў гэтым плане неабходна падкарэктаваць нарматыўную базу, актыўна задзейнічаць інфармацыйныя тэхналогіі. «Але ў любым выпадку, у пытаннях падбору, выхавання кадраў галоўным застаецца індывідуальная праца кіраўніка, які павінен знаходзіць таленавітых, здольных і разумных людзей у маладзёжным асяроддзі, структурах і правяраць іх у справе, фарміраваць рэзерв», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён дадаў, што сёння назіраецца «кадравы парадокс»: пакаленні кіраўнікоў змяняюцца, работнікі амалоджваюцца, але адчуваецца «кадравы голад», не хапае кампетэнтных кіраўнікоў.

Аляксей Гуйда, начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што работа з рэзервам кіруючых кадраў — гэта тонкая справа, вынікі якой можна назіраць у эканамічных паказчыках, адчуваць па настрою грамадства.

«Кіруючыя кадры можна параўнаць з залавалютных запасам. Калі мы сярод студэнтаў возьмем чалавека, будзем яго развіваць, убачым лідарскія якасці, здольнасці да кіруючай дзейнасці, возьмем на аловак і далей будзем даваць адпаведную адукацыю, праводзіць праз Акадэмію кіравання, тады ён можа дарасці і да міністра», — упэўнены спікер. 

Ён таксама канстатаваў, што дзякуючы выдатнай сістэме працы з кадрамі сёння ва ўладзе краіны няма карумпіраванасці, пратэкцыянізму, не дапускаецца далейшая дзейнасць кіраўнікоў, якія правалілі працу.
«Сёння ўстаноўкі дадзены і зразумелыя нам. Таму нам неабходна крыху падкарэктаваць працу, зыходзячы з выклікаў часу і развівацца на перспектыву», — сказаў Аляксей Гуйда.

На планавым пасяджэнні калегіі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь акрамя кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнт ўзялі ўдзел памочнікі Прэзідэнта, старшыня Мінаблвыканкама, некаторыя з міністраў, рэктар гэтай ВНУ, кіраўнікі падраздзяленняў Адміністрацыі Прэзідэнта і кадравых службаў Апарата Саўміна, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?