Вы тут

На новае лета, на багаты ўраджай


Нябесная канцылярыя пачынае спрыяць пасяўной кампаніі: да яравой сяўбы прыступілі 87 гаспадарак з дваццаці раёнаў вобласці, акрамя Расоншчыны — на палях даўно сышоў снег, але глеба не можа прагрэцца да патрэбнай тэмпературы. Тым не менш, ва ўсіх гаспадарках вядуцца актыўныя вясновыя палявыя работы: узворванне, унясенне мінеральных угнаенняў, падкормка азімых. Першымі да выбарачнай сяўбы ранніх  яравых культур прыступілі ў Докшыцкім, Пастаўскім, Сенненскім і Чашніцкім раёнах.


У цэлым яравы клін вобласці складзе 314 тыс. га, з іх збожжавых і зернебабовых —135 тыс. га, крыжакветных — каля 19 тыс. га, кукурузы — 80 тыс. га, лёну —11 тыс. га. Увосень пад азімыя збожжавыя занята 234, 9 тыс. га (на 33 тыс. га больш, чым пад ураджай 2021 года), крыжакветныя – 75 тыс. га. Значна больш было паднята зябліва (усяго 221 тыс. га), што паскорыць вясновую ўзворванне глебы. Увосень пад азімыя збожжавыя занята 234,9 тыс. га (на 33 тыс. га больш, чым пад ураджай 2021 года), крыжакветныя — 75 тыс. га. .

Учора да пасяўной кампаніі святочна далучыўся і Віцебскі раён: тут на полі СУП «Ліпаўцы» правялі абрад «Засеўкі» або свята першай баразны, але першыя спробы выхаду тэхнікі былі яшчэ два дні таму. Цікава, што ў адзін строй з механізатарамі прадпрыемства сталі дванаццаць навучэнцаў Віцебскага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, для якіх удзел у першай сяўбе на іх прафесіянальным шляху — справа вельмі адказная і пачэсная.

У гаспадарак Прыдзвіння дапамога будучых выпускнікоў, асабліва ў «гарачую пару», цэніцца высока — гэта разумныя і працаздольныя хлопцы «ад зямлі», нягледзячы на тое, што шмат хто з горада. За шчырую працу — добрая для студэнта фінансавая падтрымка: маладыя трактарысты ў прошлым сезоне зараблялі звыш 1300 рублёў. Але галоўнай мэтай супрацоўніцтва сельскагаспадарчага каледжа і прадпрыемстваў з’яўляецца далучэнне моладзі да працы на зямлі, стварэнне ўмоў для яе паспяховай рэалізацыі і замацавання кадраў на малой радзіме, і навучэнцы з задавальненнем выпраўляюцца ў раён замацоўваць на практыцы атрыманыя веды.

Майстар вытворчага навучання сельскагаспадарчага каледжа Яўген Тарасенка, загадчык Капцянскага дома культуры Наталля Сакалова, намеснік дырэктара СУП «Ліпаўцы» Уладзімір Булай

Па словах намесніка дырэктара СУП «Ліпаўцы» Уладзіміра Булая, прадпрыемства дэтальна падрыхтавана да пасяўной кампаніі: для механізатараў, занятых на палях, арганізавана бясплатнае гарачае харчаванне; усе работнікі забяспечаны спецадзежай і неабходнымі сродкамі; тэхніка адрамантавана. Перад сейбітамі стаіць нялёгкая задача: у гэтым сезоне неабходна засеяць звыш 4,5 тыс.га яравых культур, з якіх 600 га — яравых збожжавых, 1800 га — кукурузы, 1467 га — аднагадовых культур, 1600 га будуць падсеяны шматгадовымі травамі пад асноўныя культуры. Дзякуючы зладжанай працы спецыялістаў гаспадарка ўжо выканала каля 10% ад агульнага плану.

Словы падзякі за нялёгкую, але неацэнна важную працу і пажаданні лёгкай сяўбы людзям сельскай гаспадаркі выказалі прадстаўнікі мясцовай улады. Благачынны 2-га Віцебскага раённага благачыння протаіерэй Уладзімір Пашкевіч асвяціў матухну-зямлю, тэхніку і ўдзельнікаў Засеўкаў.

Пад душэўныя песні мясцовых артыстаў Капцянскага дома культуры механізатары двух пакаленняў сыпанулі ў свежую раллю першыя залатыя зярняткі, афіцыйна заклаўшы будучы ўраджай.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.