Вы тут

З камфортам і ўтульнасцю для кліентаў


22 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыўся новы пункт па аказанні паслуг паштовай сувязі № 81, які расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў па вул. Авіяцыйнай у вёсцы Копішча Мінскага раёна. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі ганаровыя госці — кіраўніцтва РУП «Белпошта», прадстаўнікі вытворчасці «Мінская пошта» і СМІ, якія асвятлялі значную для жыхароў Копішча падзею.


Чырвоную стужку новага аб'екта паштовай сувязі перарэзалі Алена Драздовіч, намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта»; Анжаліка Дробава, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белпошта», і Людміла Шыманская, начальнік вытворчасці «Мінская пошта».

— Галоўная задача РУП «Белпошта» — гэта павышэнне якасці нашых паслуг, а таксама камфортнае абслугоўванне кліентаў, — падкрэсліла ў сваім выступленні намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Алена Драздовіч. — З такой мэтай прадпрыемства праводзіць работу па адкрыцці новых аб'ектаў паштовай сувязі і працуе над іх мадэрнізацыяй.

Напрыклад, за 2021 год мы мадэрнізавалі больш за 100 аб'ектаў паштовай сувязі па ўсёй краіне. І сёння, адкрываючы дадзены аб'ект паштовай сувязі, мы ўлічвалі ўсе запатрабаванні нашых кліентаў. Ён будзе прадстаўляць увесь спектр паштовых паслуг, у тым ліку і лічбавыя. Кліент зможа атрымліваць паштовыя адпраўленні па СМС-кодзе або ІD-картцы, зарэгістравацца ў Нацыянальнай паштовай электроннай сістэме. Я думаю, што жыхары дадзенага мікрараёна ацэняць новы пункт па аказанні паслуг паштовай сувязі і будуць актыўнымі карыстальнікамі гэтага аб'екта.

У дзень адкрыцця новай установы першых кліентаў чакаў прыемны сюрпрыз — памятныя сувеніры ад беларускай пошты і бясплатная перасылка па Рэспубліцы Беларусь набытых простых паштовых картак.

Сяргей РУЧАНАЎ

Фота з архіва РУП «Белпошта»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?