Вы тут

Было ў марах песняра...


У 1902—1904 гадах у невялікай палескай вёсцы Люсіна працаваў малады настаўнік Канстанцін Міцкевіч — будучы пясняр Якуб Колас. Тут ён вывучаў жыццё мясцовых сялян, знаёміўся з навакольнымі краявідамі, рабіў этнаграфічныя запісы. Тут у яго з'явілася задума напісаць аповесць «У палескай глушы», якая стала потым першай часткай трылогіі «На ростанях».


Праз дзясяткі гадоў у марах Якуба Коласа было завітаць сюды зноў, на свае вочы ўбачыць перамены, якія адбыліся. У лісце да свайго былога вучня ён пісаў: «А цікава было б пабачыць хоць адно дрэўца, што калісь садзілі мы вакол Люсінскай школы. Перадай, браток, маё шчырае прывітанне ўсім, хто памятае мяне...»

Цяпер у Люсіне ёсць прасторная двухпавярховая школа, якая носіць імя Якуба Коласа, дзейнічае літаратурна-этнаграфічны музей. Экспазіцыя знаёміць з архіўнымі матэрыяламі пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка, успамінамі старажылаў, фотакопіяй ліста Песняра да жыхароў вёскі, краязнаўчымі знаходкамі, зробленымі сённяшнімі школьнікамі. Частку залы займае рэканструкцыя мясцовай сялянскай хаты пачатку мінулага стагоддзя. Некаторыя сюжэты аповесці «У палескай глушы» вучні таленавіта інсцэніравалі і цяпер знаёмяць з імі наведвальнікаў музея.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Здымкі зроблены ў школьным музеі вёскі Люсіна

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.