Вы тут

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»


Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць гэтымі днямі ў краіне — ужо 15-ы раз. Кампанія традыцыйна ідзе ва ўсіх рэгіёнах, сёлета яна прысвечана Году гістарычнай памяці. Удзельнічаюць усе: ад школьнікаў і моладзі, прадстаўнікоў прамысловых, фінансавых, сілавых і іншых структур да кіраўніцтва краіны.


Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Людміла Макарына-Кібак знаёмая з гэтай акцыяй не па чутках.

Я ўжо на працягу некалькіх гадоў назіраю, як за месяц да традыцыйнага «Тыдня лесу» выбаршчыкі просяць, каб ім арганізавалі дзень пасадкі каля іх дамоў. Гэтая акцыя адрозніваецца ад папярэдніх, бо прымеркавана да Года гістарычнай памяці, таму нам трэба выконваць традыцыі на зямлі. Напярэдадні Вялікадня вясной мы заўсёды наводзім парадак. Арганізоўваем акцыю са станоўчымі эмоцыямі, таму што ведаем: робім гэта для нашага народа і на карысць краіны.

Актыўна ўключыўся ў кампаніі па стварэнні новага лесу і Пётр Вабішчэвіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Усё яго працоўнае жыццё звязана з Лагойшчынай.

Наша краіна ўнікальная, а яе галоўныя багацці — людзі і зямля. Тэрыторыя лагойскага раёна больш як на палову складаецца з лясоў. Для Палаты прадстаўнікоў акцыя «Тыдзень лесу» стала добрай штогадовай традыцыяй. Вядома, гэта робіцца і для маладога пакалення, каб праз час тут, на прыродзе, адпачыць.

Галоўны ляснічы лагойскага лясгаса Ірына Фадзеева патлумачыла, што з дапамогай сучасных тэхналогій саджанцы практычна са стапрацэнтнай дакладнасцю прыжывуцца на зямлі.

Гэта акцыя вельмі важная для Лагойшчыны і ў цэлым для Міністэрства лясной гаспадаркі. Сёння на нашай зямлі прысутнічае каля 70 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія аказваюць вялікую дапамогу нашаму лясгасу. Пачынаецца тэхналогія з вырошчвання семечкі на лясным гадавальніку, затым мы з любоўю садзім лес на лагойскай зямлі. Бягучы пародны склад — гэта 8 соснаў і 2 бярозы, бо пераважна на Лагойшчыне растуць хвоі.

Для намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Жанны Чарняўскай акцыя «Тыдзень лесу» — справа гонару. Яна ўдзельнічае ў ёй ужо не першы год:

Ад нашых лясоў залежыць навакольнае асяроддзе і, адпаведна, наша здароўе. Мэта акцыі — прыцягнуць да агульнадзяржаўных спраў грамадскасць, каб усе разумелі, як цяжка садзіць лясы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны лясістасць тэрыторыі Беларусі была каля 25 %. Ужо сёння, пасля дзесяцігоддзяў цяжкай працы, наша лясістасць складае больш за 40 %. Таксама перад намі стаіць задача ў навядзенні балансу эканомікі з дапамогай пасадкі дрэў.

Дарэчы, у 2021 годзе толькі ў Мінскай вобласці высадзілі больш за 6 млн сеянцаў і саджанцаў драўняных парод. Сярод асноўных матэрыялаў: 70 працэнтаў — хвоя, 20 працэнтаў — елка, 10 працэнтаў — іншыя віды лясных культур. Больш за ўсё зялёных насаджэнняў з'явілася ў Стаўбцоўскім і Вілейскім раёнах.

Акцыя працягваецца, і вы яшчэ паспееце ўзяць у ёй удзел!

Аляксей КАРПУК

Фота Віктара ДРАЧОВА

Загаловак у газеце: Добрыя справы ў Год гістарычнай памяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «Звязда» ў 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Як «Звязда» ў 90-ыя гады вяртала з небыцця імёны герояў ВАВ і адстойвала гонар партызанаў

Таццяна Падаляк на працягу 20-гадовай работы ў «Звяздзе» ажыццявіла нямала патрыятычных праектаў.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.