Вы тут

Без чужых багоў


Як той казаў, абазваўся грыбам — лезь у гаршчок. Любіш вышыванку — любі і вёску. Надзеў — ідзі ў поле. Ну, добра, у агарод. Ну хоць бы ў кветнік! Калі сур'ёзна, то ніхто з нашых продкаў у гэтых самых вышыванках штодзённа не шпацыраваў. Не да таго было, каб працоўны дрэс-код аздабляць сімваламі беларускасці. Людзі валілся з ног, каб з сонейкам зноў ісці гнуць спіну. І большасць дзён у тыдні — не на сябе. На пана. А чамусьці ён, далібог, быў звычайна польскага паходжання і грэбаваў мужыцкай верай. А мы ўсё верым у сваю блакітную кроў і шукаем рыцарскіх шчытоў з роду ліса. Тое, што «пся крэў» у нас звычайнага чырвонага колеру, нашы продкі бачылі кожны раз на панскіх дварах. Ты толькі не выканай загад, то адразу на афіцыйны прыём да гайдамакаў. Таму я вось разважаю, чаму так «эўрапейскія экспэрты» нам напаміналі пра вышыванкі. Маўляў, каб не забывалі лапцей і прыгнёту.


Не-не. Я не супраць беларускасці. Наадварот. Улюбёны ў самабатынасць нашых продкаў, як быў улюбёны ў музычную спадчыну ўралец Мулявін. Бо ён адчуў веліч і чысціню душы беларусаў. А вось што адчуваюць тыя, хто на гаджэтах штампуюць нібы народныя сімвалы, аб якіх нават у сталіцы ткацтва Неглюбцы, што пад Веткай, не чулі? Чаму ж яны, аматары вышыванак, падтрымліваюць іншамоўных вытворцаў шмотак? Майкі тыя, шчыра кажучы, не вельмі. А вось надпіс на англійскай мове. І ўсё — модна. Няўжо Hugo Boss лепш за бусла? Каб вы ведалі, Хуга Фердынанд Бос быў галоўным дызайнерам нацыскай формы. І кажуць, мадэльер не грэбаваў ні грашыма рэйха, ні ідэалогіяй знішчэння ў тым ліку славян. А мы вось яго спадчыну падтрымліваем сваім кашальком.

Чаму мы ўвогуле так дзіўна адносімся да выбару тавараў? Чаму адразу глытаем тое, што нам прапануюць? Няўжо надпіс на корпусе тэлевізара, халадзільніка альбо пральнай машыны магічна ўздейнічае на нас, нібыта закляцце варажбіткі з глухіх палескіх вёсак? Хто нас «прысушыў» да чужых брэндаў, рэклама? Мо з гэтага і пачаліся экспансія і трэцяя сусветная вайна са славянскім светам? Цяпер замест гармат па нас бамбяць песнямі і надпісамі на англійскай мове. Словамі-паразітамі. Ок, на ізі....

Увага! Нават на сталічным праспекце Пераможцаў, здаецца, больш надпісаў лацінкай, чым кірыліцай. Беларускія словы пішуць на англійскі манер. Няўжо «фіш» гучыць больш апетытна, чым «рыба», а хамон смачнейшы за кумпяк?! Хопіць! Давайце лепш па-ранейшаму снедаць, а не «бранчыць». Няўжо штосьці гучыць лепш за слова «світанак»? Нарэшце і насамрэч світанак для нашых прадпрыемстваў. Так, я пра санкцыі.

А колькі ж крытыкі вылівалася на Прэзідэнта за яго прамысловы патрыятызм. «Экспэрты» падлічвалі выдаткі на падтрымку заводаў і фабрык. Але ж ніхто не ведаў, што тады рабіць са звольненымі людзьмі. Для іх — лібералаў і дэмакратаў — завадчане былі баластам, лузерамі. Які выбар быў? Альбо ў айцішнікі, альбо ў злачынцы, альбо на пагост. Амаль тое ж прайшла суседняя Расія ў 1990-я. Мінск пад санкцыямі ўвесь свой незалежны шлях. Сапраўды прамысловая незалежнасць. Пад санкцыямі мы пабудавалі бібліятэкі, лядовыя палацы, бальніцы, аднавілі тэатры і цэлыя прамысловыя галіны, стварылі новыя жылыя кварталы, адрадзілі мястэчкі, а АПК узнялі да космасу. Дарэчы, і ў космасе мы таксама.

Гэта рабочыя месцы і кампетэнцыі. Захаду гэта было не патрэбна. Навошта канкурэнты? Няхай бы лепш насіліся спачатку са саімі вышыванкамі, а потым — з торбай жабрацкай. Так, гасцей з іншаземных абласцей мы сустракалі ў вышыванках са сваімі хлебам ды соллю. Але ў крэсла гаспадара ніколі не садзілі. Маглі пасадзіць за краты, калі тыя спрабавалі махляваць. Але ж большасць дзяржаў свету ведае нашу якасць і ахвотна прапануе ствараць сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым не забывае згадаць кожны пасол падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. З такімі прапановамі да нас звяртаюцца губернатары суседняй Расіі.

«Зроблена ў Беларусі» — найлепшая рэклама для дыверсіфікацыі. А тое, што самі яшчэ не стварылі, — зробім. Па-першае, галоўны рынак быў заняты, па-другое, не было палітычнай волі. Цяпер з'ехалі тыя, хто замінаў інтэграцыйным стасункам. Відаць, добра атрымлівалася перашкаджаць, што з алігархаў з цёмным бэкграўндам (біяграфіяй) адразу ўскочылі ў вагон для рыцараў.

Менш рыцараў — менш нахлебнікаў. Цяпер больш грошай будзе на новыя навуковыя работы. У космасе, ІТ, біятэхналогіях. Нарэшце, для сваіх краін, а не на ўмовах аўтсорсінгу. Менш дыпламатычна гэта гучыць, аднак хопіць гнуць спіну на замежную эканоміку. Бо ўсе гэтыя транскарпарацыі, што ставяць свае інтарэсы вышэй за дзяржаўныя і ўвогуле чалавечыя, заўжды перашкаджалі б Саюзнай дзяржаве асвойваць новыя і сучасныя кампетэнцыі.

Я думаю, што ў нас атрымаецца, бо зямля шостай часткі сушы вызначаецца руплівымі гаспадарамі, а нетры шчодрыя — на ўсю табліцу Мендзялеева. Ну, так, пакуль сваіх «айфонаў» і «айпадаў» няма. Патрэбны час. І ён працуе на нашу карысць, бо без «айфонаў» можна абысціся, а без хлеба? Тэхналогіі, біяробаты, мікрачыпы ў целах людзей. Нават найкруцейшыя 3D-прынтары ніколі не надрукуюць сапраўднае зернетка жыта. Хтосьці кпіў з нашай эканомікі — не дапаўзём да чацвёртага тэхналагічнага ўкладу. Ну-ну. Без урбаністаў і маркетолагаў камп'ютарнай архітэктуры мы зможам, а без камбайнераў — не.

Наш Прэзідэнт папярэджваў: ковід — хвароба геапалітычная. Цяжка дыхаць амерыканскай сістэме без новых канфліктаў. А цяпер эканоміка калектыўнага Захаду пачала задыхацца без танных і даступных расійскіх нафты і газу — санкцыі. Насельніцтва Еўрасаюза ўжо іх адчула. Кепікі і карыкатуры на Пуціна на «перадавой» англійскіх і нямецкіх таблоідаў не надта саграваюць электарат дэмакратычных дзяржаў.

Сёння, кажуць, час жыць «на лайце». Усё сур'ёзнае спрабуюць высмеяць. І ўжо не так важна, што гэта смех да слёз альбо праз слёзы. Галоўнае — смех. Добра. Мне ўспамінаецца палітычная гумарэска. Пасяджэнне кіраўнікоў каллектыўнага Захаду. Топ-менеджары ў вогнішча кідаюць розныя паперы.
Паляць санкцыі, каб сагрэцца. Здаецца, гэта нават не смех праз слёзы. Гэта гапалітычнае шматкроп'е. Ці працяжнік? Добра, што не клічнік. Клічнік — гэта калі з расійскіх нетраў замест нафты падымуцца ракеты.

Ну, гэта фінал, калі ў іншых гонках не адолеем «партнёраў» па палітычным спрынце. Сёння на прамысловай дыстанцыі ў нас з'явіўся шанц. Галоўнае — не азірацца назад. На іншаземныя брэнды. А ствараць свае. Хопіць, каб беларусаў абувалі ў імпартныя чаравікі. І ўвогуле «абувалі».
А то як выйшла: долар падскочыў і грукнуўся. А цэннікі на заморскія тавары камерсанты пералічваць не збіраюцца. Не хвалюйцеся. Няхай імпарцёры хвалююцца. Хапае айчынных аналагаў. Якасных і ў разы таннейшых. Праверана.

«Пазбаўцеся ад чужых багоў, якія ў вас з сабой, ачысціцеся і пераадзеньцеся» — гэтай запаведзі больш за тры з паловай тысячы гадоў. А гучыць сучасна. Час вяртацца да свайго айчынага дрэс-коду. У адзенні таксама. Можна з мерчамі ад Першага для ўсіх. Распранацца і працаваць. А што да вышыванак, дык іх надзявалі ў святочныя дні. Галоўнае — ведаць свае святы. Якія бліжэй да душы. Не «хэлоўіны» ўсякія, а Дзяды. Цяпер там насамрэч кожны дзень хэлоўін — наступствы санкцый. А ў нас хутка Вялікдзень.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».