Вы тут

Ці можна паўплываць на алкаголіка? І хто такі музычны прадзюсар?


Заслужаная артыстка Беларусі Вікторыя Алешка сёлета адзначае 25-годдзе творчай дзейнасці. У маі адбудзецца вялікі сольны канцэрт. Праграму «Дзякую» яна прадстаўляе ў знак удзячнасці ўсім тым, хто падтрымліваў, дапамагаў і заўсёды быў побач.


— Не маю звычкі падводзіць вынікі года, дзесяцігоддзя ці яшчэ нейкага перыяду свайго жыцця, — прызнаецца ў размове артыстка. — Але нават мяркуючы па кампліментах ад аўдыторыі і сяброў, я сёння і 20 гадоў таму — два розныя чалавекі. Толькі не варта забываць пра адваротны бок нашай прафесіі. За вонкавай раскошай, якую бачыць публіка і лічыць, як жа цудоўна: вось кветкі, авацыі, любоў, прызнанне, грошы, — стаіць штодзённая праца па пераадоленні сябе.

Пра каханне і веру, пра творчасць і свае мары Вікторыя Алешка распавяла чытачам «Алесі».

Мае вы родненькія!

10 красавіка ў розных краінах свету адзначаецца Дзень братоў і сясцёр (Sіblіngs Day), закліканы ўмацаваць традыцыю падтрымкі роднасных, сямейных адносін.

Часопіс «Алеся» прапануе далучыцца да гэтай цудоўнай традыцыі і аб’яўляе чарговы сямейны конкурс «Мае вы родненькія!» Дашліце нам у рэдакцыю фотаздымак, на якім ёсць вы і ваш брат ці сястра, суправадзіце яго невялікім апавяданнем пра сямейныя адносіны і дружбу, за што вы ўдзячныя адно аднаму і г. д. Найлепшы аповед з фотаздымкам выйдзе ў найбліжэйшым нумары часопіса «Алеся». Думаецца, такая публікацыя стане выдатным падарункам вашаму роднаму чалавеку. Фотаздымак і аповед дасылайце на адрас: «Звязда», г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, 220013 (на конкурс часопіса «Алеся») ці на e-maіl: alesya@zvіazda.by. А мы прадстаўляем вам артыкул пра цудоўных творчых людзей — брата і сястру Гур’евых: Анатоля і Ганну.

Два берагі адной ракі

Вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Анатоль Гур’еў і салістка оперы Ганна Гур’ева — прадстаўнікі другога пакалення артыстычнай дынастыі. Заслужаны артыст БССР Віктар Гур’еў і салістка оперы Лідзія Шаўчэнка шмат дзесяцігоддзяў служылі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, у якім сёння працуе іх дачка Ганна.

Анатоль не раз «прыкрываў» малодшую сястру ад бур, хваляванняў, падстаўляючы ёй сваё надзейнае плячо. Пасля смерці Віктара Фёдаравіча ў красавіку 2020 года Анатоль Віктаравіч адчувае сябе галавой сям’і. Жыве на іншым канцы горада, але няма таго дня, каб не патэлефанаваў і не пацікавіўся, як справы ў мамы і Ані, не падбадзёрыў іх, а пры неабходнасці і не пад’ехаў.

Прафесія — прадзюсар: даверцеся прафесіяналам!

Генеральны дырэктар прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы» Алеся Кузняцова працуе прадзюсарам ужо 17 гадоў. Здаецца, гэтая прафесія была наканавана ёй лёсам. Але каб дасягнуць майстэрства, спатрэбілася шмат гадоў сур’ёзнай работы, якая працягваецца і сёння.

Хто такі музычны прадзюсар? Якімі якасцямі ён павінен валодаць, каб дасягнуць поспеху? Як для кожнага артыста знайсці правільную аўдыторыю, а для аўдыторыі — падабраць правільнага артыста? Ці можна ў Беларусі жыць музыкай і за кошт музыкі? Аб усім гэтым вы даведаецеся, калі прачытаеце размову с Алесяй Кузняцовай.

Вірус мастацтва

Скульптар Вольга Мурашка адной з галоўных у сваёй творчасці лічыць тэму мацярынства. І гэта невыпадкова — у яе самой чацвёра дзяцей.

— Ёсць людзі, настолькі нацэленыя на самарэалізацыю і свае дасягненні ў мастацтве, што яны свядома абмяжоўваюцца адным дзіцем, а часам і наогул не абцяжарваюць сябе нашчадкамі. На мой погляд, мацярынства і сямейнае жыццё толькі ўзбагачаюць чалавека, — лічыць Вольга Мурашка. — Калі б не мела мужа і дзяцей, мае работы, магчыма, не былі б эмацыянальна афарбаваныя.

Чаму Вольга вырашыла пайсці па шляху бацькі — скульптара Віктара Мурашова? Чаму навучылася ў яго? Якую параду Віктар Мурашоў даў выбранніку Вольгі — Ігару — напярэдадні іх вяселля? Як сама Вольга Віктараўна ставіцца да таго, што з Мурашовай стала Мурашкай? Як у гэтай жанчыны атрымліваецца ўсё ў жыцці паспяваць? Чытайце ў матэрыяле.

Практычная псіхалогія з «Алесяй»

Усе мы родам з дзяцінства. Калі дзяцінства прайшло побач з п’яным бацькам, сын ці дачка назаўжды будуць траўміраванымі.

Дысфункцыянальныя паводзіны, лаяльнасць да агідных праяў паводзін алкаголікаў, ілжывасць як від сацыяльнай маскі, за якой часта хаваюцца посттраўматычныя расстройствы, і пазбяганне праўды пра негатыўнае стаўленне да сябе — усё гэта робіць дарослых дзяцей алкаголікаў няўпэўненымі ў сабе і нешчаслівымі людзьмі.

Ці можна паўплываць на алкаголіка? Што рабіць жанчыне, якая ўсвядоміла, што побач з ёю алкаголік? Высвятляем гэта з дапамогай псіхолага Алены Сінкевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?