Вы тут

Дэкада студэнцкай навукі пройдзе ў БДПУ з 18 па 28 красавіка


Шэраг буйных міжнародных мерапрыемстваў будуць праведзены падчас дэкады: сярод іх міжнародны форум «Студэнцкая навука — інавацыйны патэнцыял будучыні» (ён уключае 11 канферэнцый на факультэтах і ў інстытутах БДПУ), міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы», навуковы семінар для маладых вучоных «Публікацыя матэрыялаў даследавання ў вядучых навуковых часопісах», Аспіранцкія чытанні, студэнцкі фестываль адукацыйных відэаролікаў «Педагагічныя магчымасці інфармацыйных тэхналогій», стэндавыя даклады «Міжпрадметныя праекты для школьнікаў», конкурс на найлепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, конкурс «Студэнт года ў намінацыі «Навукова-даследчая дзейнасць», конкурс даследчых праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы.


У час дэкады будуць прадстаўлены дасягненні найбольш матываваных і здольных да навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, наладжана супрацоўніцтва са студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі з іншых ВНУ Беларусі і замежжа.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?