Вы тут

Вытворцы павялічваюць ўзровень адпускной цаны цукру


Вытворцы цукру павялічаць узровень адпускнога кошту цукру белага, які захоўваўся з 2016 года, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт канцэрна «Белдзяржхарчпрам».


Фота: БелТА

Цяперашняе змяненне адпускной цаны — прэвентыўная мера з улікам існуючай кан’юнктуры рынку. На фоне двухразовага цэнавага разрыву з Расійскай Федэрацыяй экспэрты прагназуюць магчымасць масавага вывазу цукру за межы Беларусі.

«Асноўная задача канцэрна – забяспечыць прадуктамі харчавання ў першую чаргу ўнутраны рынак. Сёння мы адзначаем значны рост попыту на цукар: калі ў студзені-сакавіку 2021 года на душу насельніцтва прадавалася 1-1, 5 пачкі цукру ў месяц, то ў сакавіку гэтага года на аднаго чалавека з паліц крамы сыходзіла ўжо парадку 3 кг цукру. І гэта мы бярэм у разлік не толькі дарослае насельніцтва, але і дзяцей самага ранняга ўзросту, — адзначыў старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Алег Жыдкоў. — Зразумела, што адзін чалавек не можа спажываць цукар у такіх аб’ёмах. Таму сёння мы вымушаныя прымаць меры для абароны ўнутранага рынку і павысіць адпускны кошт прадукцыі на 60 капеек за 1 кг».

У Беларусі працуе чатыры цукровыя прадпрыемствы: Скідзельскі цукровы камбінат, Слуцкі цукрарафінадны камбінат, Гарадзейскі цукровы камбінат, Жабінкаўскі цукровы завод. Сумарная сутачная вытворчасць салодкага прадукту складае каля 4,8 тыс. т. гэтыя рэсурсы дазваляюць цалкам забяспечыць патрэбнасць унутранага рынку ў белым цукры. Цукровыя камбінаты пастаўляюць прадукцыю ў гандлёвыя сеткі і на прамысловыя прадпрыемствы ў планавым рэжыме ў адпаведнасці з заяўкамі і графікамі адгрузкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.