Вы тут

Калі ў Беларусі з’явіцца закон аб адказным абыходжанні з жывёламі


Член пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч у інтэрв’ю БелТА расказала, як ідзе распрацоўка закона аб адказным абыходжанні з жывёламі.


Фота: pexels.com

«Работа над законапраектам пачалася ў сакавіку. Прайшлі ўжо тры пасяджэнні рабочай групы. Можна сказаць, рабочая група вельмі вялікая па складзе — каля 30 чалавек. Гэта прадстаўнікі абсалютна ўсіх ведамстваў, пачынаючы ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і заканчваючы Генеральнай пракуратурай, прадстаўнікі праваахоўных арганізацый, кінолагі і ветэрынары», — расказала Марыя Васілевіч.

Паводле яе слоў, закон, па сутнасці, пішацца з нуля. «Ёсць нейкія нарматыўна-прававыя акты, якія кропкава рэгулююць правілы выгулу жывёл і іх утрымання. Але вось такога фундаментальнага дакумента яшчэ не было, — адзначыла парламентарый. — Калі гаварыць аб асноўных палажэннях, то закон як усёабдымны нарматыўна-прававы акт раскрывае абсалютна ўсе сферы. Тут мы гаворым і аб жывёлах-кампаньёнах, гэта значыць звычайных дамашніх гадаванцах. І аб жывёлах, якія выкарыстоўваюцца ў культурнай дзейнасці, у сферы фізічнай культуры і спорту, службовых і лабараторных жывёлах. У сувязі з гэтым з’яўляецца шмат норм, якія будуць рэгуляваць адносіны з імі. Напэўна, самымі абмяркоўваемымі будуць нормы, якія датычацца жывёл-кампаньёнаў, паколькі прадстаўнікі грамадскасці будуць з гэтымі нормамі сутыкацца».

Марыя Васілевіч падкрэсліла: законапраект перад разглядам у Авальнай зале будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Дэпутат дадала, што гаварыць аб тэрмінах пакуль рана. «Магу абазначыць, што на працягу некалькіх месяцаў мы павінны завяршыць распрацоўку гэтага дакумента, каб далей вынесці яго на грамадскае абмеркаванне і потым ужо ўносіць у Палату прадстаўнікоў», — канстатавала яна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?