Вы тут

Прэзідэнт абмеркаваў пытанні адукацыі з рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта


Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Алегам Раманавым сёння ў Палацы Незалежнасці. Падчас размовы закранулі пытанні адукацыйнага працэсу, выхавання моладзі і стану грамадскіх арганізацый.


На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы запрошаны кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка і рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, сенатар Алег Раманаў.

«Алег Аляксандравіч, я хацеў бы з вамі некалькі дэталяў абмеркаваць. Зразумела, гэта адукацыя. На ваш погляд, што яшчэ мы тут не дацягнулі, не зрабілі? Другая тэма — моладзь і грамадскія арганізацыі, іх роля ў грамадстве. Як узмацніць іх ролю з улікам нядаўніх падзей, асабліва 2020-га года? Хачу пачуць ваш свежы погляд на гэтыя праблемы», — агучыў кіраўнік краіны тэмы для размовы.

У размове з журналістамі Алег Раманаў адзначыў, што з Прэзідэнтам абмеркавалі шэраг пытанняў па развіццю адукацыі і ролю грамадскіх аб’яднанняў у сістэме.

«Прэзідэнта цікавала, наколькі паспяхова рэалізуецца дзяражаўная палітыка ў сферы адукацыі. Я засяродзіў увагу на тэндэнцыях развіцця вышэйшай адукацыі, на тым, якія задачы сёння стаяць перад універсітэтамі і, у прыватнасці, перад Полацкім дязржаўным універсітэтам, які я ўзначальваю). Прэзідэнт задаў пытанне пра тое, якую ролю ў сучасным універсітэце іграюць маладзёжныя і іншыя аб’яднанні. Я падрабязна расказаў, як выбудавана работа і ўнёс прапановы па ўдасканаленні гэтай дзейнасці», — сказаў рэктар ПДУ.

Па яго словах, на ўзроўні звычайнага студэнта роля грамадскіх аб’яданняў выяўляецца ў тым, каб дапамагчы яму сацыялізавацца, засвоіць якасці, неаходныя для жыцця ў нашым грамадстве.

«Калі казаць пра ролю маладзёжных і іншых аб’яднанняў на макраўзроўні, то іх задача ў тым, каб быць адным з праваднікоў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. З іх дапамогай маладым людзям неабходна атрымаць не толькі ўяўленне аб ідэалогіі, а зрабіць яе часткай сваёй унутранай культуры», — падкрэсліў суразмоўца.

Алег Раманаў акцэнтаваў, што Прэзідэнт выказаў зацікаўленасць у тым, каб універсітэты былі культурнымі цэнтрамі, дзе адбываецца не толькі прафесійнае, але і асобаснае, сацыяльнае, ідэалагічнае выхаванне маладых людзей.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».