(Працяг. Пачатак можна прачытаць тут).
Адкрыццё факультэта дашкольнай адукацыі было натуральным развіццём агульнай канцэпцыі бесперапыннай адукацыі. Да гэтага часу ўсім ужо стала зразумела, што ў дзіцячым садку трэба не толькі прыглядаць за дзецьмі, але і сістэмна іх навучаць, рыхтаваць да школы. Прафесар Столяр у інстытуце нават адкрыў навуковую лабараторыю для распрацоўкі методыкі сістэмнага навучання матэматыцы дзяцей з пяцігадовага ўзроста. Базавай падрыхтоўкі выхавацеляў дзіцячага сада ў педвучылішчах стала для гэтых мэтаў не хапаць, масава патрабаваліся метадысты з вышэйшай адукацыяй. Яўген Паўлавіч разумеў, што для падрыхтоўкі такіх спецыялістаў патрэбны перш за ўсё высокакваліфікаваныя кадры. У Магілёве такіх не было. Давялося аб’явіць усесаюзны конкурс на замяшчэнне вакантных пасад для дактароў і кандыдатаў навук па кафедрах новага факультэта. І тут для рэктара адразу праблема: чым такіх спецыялістаў прывабіць. Па савецкім часе — толькі кватэрай! Але ж нават «старажылы» інстытута, такія самыя дактары і кандыдаты навук, гадамі ў чарзе на жыллё стаяць. «мясцовым» рэктар кватэру не дае, а вось прыезжым — без усялякай чаргі. А як жа стымуляваць прафесійны рост сваіх выпускнікоў — правераных, перспектыўных? У іх жа рукі апускаюцца. У выкладчыцкім калектыве гэта стварыла прыкметнае напружванне. І выклікала адкрытую крыўду на рэктара, таму, што Кудрашоў гэтыя пытанні вырашаў сам, хаця пытанне выдзялення кватэры фармальна разглядаў прафкам інстытута. Кіруючыся сваімі прынцыпамі фарміравання кадравага патэнцыяла, Яўген Паўлавіч пакрыўдзіў і мяне. Да таго часу я ўжо быў кандыдатам навук, працаваў намеснікам дэкана фізіка-матэматычнага факультэта і ў чарзе на атрыманне кватэры стаяў першым. Але рэктар перадаў прафкаму, што ён прапаноўвае выдзяліць новую двухузроўневую кватэру ў цэнтры горада, якая была нам вылучана, кандыдату біялагічных навук, дацэнту М. В. Машчанка, які толькі што прыехаў да нас з Чыты. Члены прафкама адзінагалосна рашылі, што гэта нясправядліва, і прагаласавлі за мяне. Кудрашоў не мог дапусціць такога непадпарадкавання. І ўпершыню за ўвесь час працы на гэтай пасадзе адразу ж прыйшоў на прафкам. І літаральна прымусіў памяняць рашэнне на карысць Машчанкі. Дарэчы, адзіным членам прафкама, які застаўся з ранейшым меркаваннем, быў вядомы беларускі археолаг Вячаслаў Фёларавіч Капыцін, што дзіўна — сябар і мой і Кудрашова. Цяпер, калі прайшло столькі гадоў, я разумею, што Яўген Паўлавіч, з’яўляючыся рэктарам, павінен быў настойвайць на сваім рашэнні, іначай ён не змог бы кіраваць інстытутам. Але ўявіце, як мне крыўдна было пабыць гаспадаром новай кватэры ўсяго толькі дзве гадзіны...
Яшчэ болей клопатаў Кудрашову прынёс ваенна-спартыўны факультэт. Нас абавязалі рыхтаваць для сярэдняй школы выкладчыкаў ваеннай справы, якія па сумяшчальніцтве маглі весці ўрокі фізкультуры. Давялося ізноў адкрываць спецыялізаваныя кафедры, у тым ліку і ваенную. Да прафесарска-выкладчыцкага калектыву дадаліся афіцэры, прычым нямала. Дэкан філалагічнага факультэта Я. І. Клімуць з гэтай нагоды заявіў, што ў нашым інстытуце палкоўнікаў стала болей, чым у генеральным штабе любой афрыканскай краіны. Афіцэры, якія прыйшлі, у большасці сваёй практыкі выкладання ў ВНУ не мелі, яны прызвычаіліся камандаваць салдатамі. Шмат хто з іх мелі баявы вопыт, раненні, былі ўзнагароджаны медалямі і ардэнамі. Прызвычаеныя жыць па ваеннаму статуту, цэласныя, з характарамі да ўпартасці, яны не прымалі вольніцы інстытуцкага жыцця, — і дэкану, і прарэктарам, і, у асаблівасці, рэктару з імі было няпроста. Плюс да ўсяго давялося пашыраць матэрыяльную базу. У інстытуце з’явіліся БТРы, цяжкія грузавікі, артылерыя, кулямёты, аўтаматы, пісталеты. Былі абсталяваныЯкорь боксы для тэхнікі, пакоі для зброі, сакрэтная частка, круглыя суткі несла служба варта. Выпускнікам гэтага факультэта па заканчэнні інстытута прысвойвалі воінскае званне лейтэнанта, і ў выпадку наікравання іх на службу ў армію камандзірамі ўзвадоў ці ў школу кіраўнікамі ваеннай справы яны атрымлівалі поўны камплект ваеннай формы. Таму ў нас з’явіліся і рэчавыя склады. Спартыўныя залы, плац для заняткаў страявой падрыхтоўкай, стралковы палігон — іх стварэнне і ўтрыманне ўзвалілася на галаву рэктара неспадзявана і ў поўным аб’ёме. І студэнты на гэты факультэт прыйшлі зусім іншыя — толькі хлопцы, якія адслужылі ў войску, самастойныя, шмат хто з іх жанаты і з дзецьмі. Інстытут адразу пачаў трапляць у гарадскія міліцэйскія зводкі пра здзейсненыя правапарушэнні. На гэтым факультэце сталі вострымі праблемы наведвальнасці заняткаў, напружаных адносін з выкладчыкамі, паспяховасці. Ні рэктар, ні выкладчыкі не былі адразу гатовымі да такога кантынгенту. Вось прыклад. На пачатку дзевяностых у краіне пачалі ўзнікаць цяжкасці з выплатай заробкаў. Мы не маглі своечасова выплочваць нават стыпендыю студэнтам. І калі навучэнцы ўсіх другіх факультэтаў цярпліва чакалі яе выплаты (іх падтрымлівалі бацькі і грашыма і прадуктамі), то студэнты ваенна-спартыўнага факультэта, не дачакаўшыся грашовага ўтрымання, выстройваліся паўзводна, паротна і страявым крокам пайшлі па галоўных вуліцах горада з вуліцы Ленінскай, дзе знаходзіўся факультэт, да галоўнага корпуса на вуліцы Касманаўтаў. Да рэктара, патрабаваць ад яго стыпендыю, якую ім абавязаны былі даць!
Кудрашоў з усім гэтым справіўся! Я бачыў яго на партыйных сходах, на пасяджэннях Савета інстытута, на рабочых нарадах, дзе разглядаліся тэмы і пытанні асаблівай складанасці. Ён заўсёды трымаў сябе ў руках, ніколі не павышаў голас. Апошняе слова пакідаў за сабою і быў пры гэтым пераканаўчы. Напрыклад, пры мне даваў настаўленне дэкану ваенна-спартыўнага факультэта І.П. Маракушкіну. Іван Пятровіч — знешне вялікі і важны — не заўсёды спраўляўся са сваёй «бурсай» і вырашыў праблемы дысцыпліны ад сваіх студэнтаў дамагацца рублём, пераглядаючы прызначэнне стыпендыі кожны месяц. Кудрашоў яму спакойна, але настойліва тлумачыў, што стыпендыя на семестр прызначаецца спецыяльнай камісіяй пад пратакол, які становіцца фінансавым дакументам. Дэкан што, збіраецца дзяліць стыпендыю кожны месяц аднаасобна? Ды і ўвогуле такі падыход — гэта парушэнне фінасавай дысцыпліны. Можа следам наступіць нават крымінальная адказнасць. І такая праца ў рэктара была кожны дзень. Назіраючы стыль яго кіраўніцтва, я для сябе назаўсёды ўсвядоміў: унікаць патрэбна ва ўсе службовыя пытанні на максімальную глыбіню, гэта неабходная ўмова, каб заслужыць павагу і падначаленых і калег. Гэты падыход дапамагаў мне і ў рабоце рэктарам, і ў рабоце міністрам. Напрыклад, тыя самыя фмінанасавыя пытанні. Давяраючы сваім эканамістам і галоўнаму бухгалтару, усё адно сачы за іх часта непад’ёмнымі інструкцыямі, напісанымі дробным-дробным шрфтам, хаця б у цэлым, канцэптуальна. Раскажу ў гэтую тэму пра адзін эпізод. У Міністэрстве адукацыі фінансава-эканамічнае ўпраўленне ўзначальвала Лідзія Іванаўна Субоцкая — спецыяліст экстра-класа ў гэтай сферы. Падобна, мае папярэднікі-міністры ёй давяралі цалкам, і яна, па звычцы, прынесла мне на подпіс дакумент выключна упэўненая, што я падпішу яго нягледзячы. А я стаў уважліва чытаць тэкст і засумняваўся ў яго правільнасці. І каб на будучыню папярэдзіць Лідзію Іванаўну, пра стыль маёй працы і патрабавальнасць да фінансавых дакументаў, паказваючы на яе промах, запытаўся:
Лідзія Іванаўна, гэта пазіцыя ў дакуменце супярэчыцць заканадаўству. Вы проста памыліліся ці вырашылі мяне падставіць?
Субоцкая апусціла галаву і расплакалася. І тое і другое было для яе вельмі крыўдным. Але пасля гэтага эпізода ў нас склаліся выключна даверлівыя адносіны. І колькі разоў яна пасля аберагала мяне ад рызыкоўных фінансавых рашэнняў. Пасля майго сыхода з пасады міністра я папрасіў яе не сыходзіць на пенсію, застацца, каб дапамагчы майму наступніку С. А. Маскевічу. Але яна заявіла, што пасля мяне ўжо не зможа працаваць ні з адным міністрам. Гэта было для мяне вялікім гонарам. І ўсё ж гэта ад стыля кіраўніцтва рэктара Кцудрашова...
Яўгену Паўлавічу давялося з нуля ствараць і біялагічны факультэт, адкрываць падрыхтоўку настаўнікаў біялогіі, хіміі, геаграфіі. І ізноў новыя кафедры, лабараторыі, вучэбнае абсталяванне, запрошаныя выкладчыкі і кватэры для іх. Рэктару і яго камандзе няпроста было наладзіць вучэбны працэс на гэтым факультэце. Усё ж такі спецыфіка яго істотна адрознівалася ад звыклых нам гістарычнага, філалагічнага і нават фізіка-матэматычнага. Геаграфічны факультэт у нашым інстытуце быў яшчэ з даваенных часін да 1977 года. З цудоўным прафесарска-выкладчыцкім складам. Па кнігах вучоных-географаў В. Н. Еўціхевіча, М. К. Зверава, П. А. Лярскага, С. С. Маісеева, Н. С. Ратабыльскага вучыліся студэнты ўсіх геаграфічных факультэтаў Савецкага Саюза. Геафак быў забяспечаны патрэбнай колькасцю вучэбнага абсталявання, загараднай базай, валодаў унікальнай калекцыяй мінералаў. Выпускніком гэтага факультэта ў 1951 годзе быў і сам рэктар Кудрашоў. Яму ж давялося і закрываць геафак. Рэспубліканскае кіраўніцтва вырашыла, што геаграфічны факультэт БДУ цалкам забяспечвае настаўнікамі геаграфіі ўсю Беларусь. Але ўжо праз дзесяць гадоў у рэспубліцы стала катастрафічна не хапаць настаўнікаў гэтага профіля. Пасля заканчэння БДУ студэнты ішлі працаваць у профільныя сферы, і нават калі размяркоўваліся ў школы, то ў сталічныя і ў буйныя гарады. Да вёскі географы не дабіраліся. І тады нам было даручана тэрмінова адрадзіць геаграфічны фаакультэт. Я ўжо быў першым прарэктарам і на ўсё жыццё засвоіў урок: закрыць ва ўніверсітэце спецыяльнасць няцяжка, а вось адрадзіць — надзвычай цяжка. І падручнікі, і карты мы ўзнавілі хутка: нешта захавалі, нешта дакупілі, нешта папрасілі ў калег. Адшукалі ў сваіх падвалах велізарныя скрыні з калекцыяй мінералаў, радаваліся гэтаму неймаверна. Асноўная праблема такога адраджэння — прафесарска-выкладчцыцкія кадры. Наш «залаты фонд» пасля закрыцця геафака разляцеўся па ўсяму Савецкаму Саюзу, там выкладчыкі аселі, замацаваліся, абжыліся на новых месцах, і ўжо назад у Магілёў вярнуць іх было немагчыма. Збіралі неабходных спецылістаў з цяжкасцю, ізноў прыціскаючы «тамашніх» выкладчыкаў кватэрамі. Таму, калі ў якаясці міністра я разглядаў прапановы рэктараў аб закрыцці падрыхтоўкі спецыялістаў па тых ці іншых накірунках, я прымушаў іх грунтоўна думаць і прыводзіць пераканаўчыя аргументы.
Цяжка давялося Яўгену Паўлавчіу і з адкрыццём падрыхтоўкі настаўнікаў хіміі і біялогіі. Ізноў — лабараторыі, абсталяванне і кадры, кадры, кадры. І тут я атрымаў каштоўны вопыт стратэгічнага бачання развіцця вышэйшай адукацыі ў краіне. Кудрашоў як рэктар бачыў памылковасць рашэнняў рэспубліканскага кіраўніцтва па адкрыцці ў кожным абласным педінстытуце падрыхтоўкі настаўнікаў усіх профіляў. Да пачатку васьмідзесятых практыкаваўся куставы падыход да падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Напрыклад, наш гістарычны факультэт павінен быў рыхтаваць адпаведных настаўнікаў для трох усходніх абласцей рэспублікі, а біялагічны факультэт у Віцебскім педінстытуце — настаўнікаў біялогіі і хіміі для гэтых самых рэгіёнаў. У такім выпадку на гэтыя факультэты планаваўся вялікі набор студэнтаў і, галоўнае, там можна было сканцэнтраваць магутны навукова-педагагічны патэнцыял. У выпадку ж «распылення» усіх спецыяльнасцяў па ўсіх педінстытутах адразу паніжалася якасць вучэбнага працэса. Настойваючы на такім рашэнні, кіраўнікі рэспублікі спасылаліся на ментальнасць беларусаў: магіляўчане, напрыклад, не «асядалі» у Віцебскай вобласці — і наадварот. Гэтая праблема надзвычайна актуальная і зараз, ва ўмовах незалежнасці нашай краіны. Кожны ўніверсітэт імкнецца рыхтаваць спецыялістаў ці не па ўсяму кваліфікацыйнаму рэгістру. Рэктары пры гэтым ідуць на ўсялякія хітрыкі, таму што непакояцца пра прывабнасць сваёй ВНУ, шукаюць эканамічную выгаду. Таму, напрыклад, я, будучы міністрам, у свой час выказваў абсалютнае неразуменне стварэння так званага жаночага інстытута «Энвіла». Гэты інстытут налічваў тысячу дзяўчын-студэнтак і вёў падрыхтоўку псіхолага, сацыёлагаў, эканамістаў, юрыстаў. Я паказваў рэктарау створаную ім кафедру матэматыкі, педагогікі, псіхалогіі і рускай мовы і гаварыў, што проста не разумею такога падыходу да фарміравання асноўнага прафесійнага звяна ВНУ. І гэта маё ўспрыняцце арганізацыі вышэйшай адукацыі таксама адтуль, ад рэктара Кудрашова, ад яго разваг і дзеянняў пры адкрыцці новых спецыяльнасцяў, у прыватнасці хіміі і біялогіі.
Пераклаў з рускай мовы Кастусь ЛАДУЦЬКА
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.