Вы тут

Андрэйчанка: Выстаяць і стаць больш моцнымі


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і пасол Расійскай Федэрацыі Барыс Грызлоў абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.


Вітаючы пасла ў Палаце прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на афіцыйным узроўні павіншаваў Барыса Грызлова з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Спікер ніжняй палаты парламента заўважыў, што пасол добра ведае нашу краіну, а таму разумее, якое важнае значэнне для нас мае развіццё, а таксама паглыбленне беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

— Асабліва ў гэты няпросты час, калі аказваецца беспрэцэндэнтны ціск, эканамічная блакада, будзем казаць — удушэнне Беларусі і Расіі шляхам санкцый, шантажу, — акцэнтаваў увагу Уладзімір Андрэйчанка. — Па сутнасці, сёння развязана інфармацыйная і эканамічная вайна супраць Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Я ўпэўнены, што мы выстаім і будзем наймацнейшымі. 

Адказ на гэтыя пагрозы, па словах Старшыні Палаты прадстаўнікоў, відавочны: па выніках мінулага года ў дзвюх краін склаўся таваразварот больш чым на 40 млрд долараў. У бягучым годзе рост таваразвароту — практычна 30 % да ўзроўню двух месяцаў мінулага года. Прычым 80 % узаемных разліках паміж суб’ектамі гаспадарання адбываецца ў нацыянальнай валюце. 

«Важна, што сёння і расійскія калегі, і мы актыўна працуем над пытаннямі саюзнага будаўніцтва, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. — Аснова створана вельмі добрая — гэта 28 саюзных праграм, зацверджаных дэкрэтам Вышэйшага Дзяржсавета. Асабліва важна, каб мы глядзелі ў заўтрашні дзень. Мы павінны сёння выбудоўваць новую доўгатэрміновую стратэгію развіцця Саюзнай дзяржавы з улікам бягучых абставін. Вялікая работа, якая ўжо пачалася, чакаецца па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў, па збліжэнні нашых нацыянальных заканадаўстваў». 

У межах 28 галіновых праграм па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы плануецца прыняць да 400 законаў: маюцца на ўвазе і законы ў Расіі, і законы ў Беларусі. Акрамя таго, на сустрэчы абмеркавалі пытанні, якія датычацца бюджэту Саюзнай дзяржавы. На цяперашні момант ён складае каля 5 млрд расійскіх рублёў у год. 

— У сувязі з тым, што ўзмацнілася наша ўзаемадзеянне ў межах пабудовы Саюзнай дзяржавы, неабходна будзе на 2023 год казаць аб павелічэнні бюджэту і насычэнні яго новымі праграмамі, — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, удакладніўшы, што Мінск з’яўляецца для яго дарагім і родным горадам, дзе ён быў ужо звыш 50 разоў. — На ўсіх узроўнях расійска-беларускія адносіны выйшлі на вельмі высокую планку. Па лініі ААН і шматлікіх міжнародных арганізацый заўсёды прадстаўнікі Расіі і Беларусі галасуюць аднолькава. У нас не тое, што падобныя, у нас аднолькавыя пазіцыі. У апошні час вельмі частыя сустрэчы і кіраўнікоў нашых краін. Рэгіёны Расійскай Федарацыі рэгулярна прыязджаюць у Рэспубліку Беларусь для таго, каб абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння ў галіне прамысловасці, культурнай і спартыўнай дзейнасці. Гэтыя візіты не толькі дзеля таго, каб адзначыць нашы добрыя адносіны, а яшчэ і павышаць таваразварот. Важна і тое, што ва ўмовах такога санкцыйнага ціску, які аказвае на нас калектыўны Захад на чале з ЗША, мы знаходзім магчымасці імпартазамяшчэння. Гэта важны кірунак, які прывядзе да таго, што мы на працягу бягучага, магчыма, паловы наступнага года пазбавімся ад імпартных вырабаў у вытворчасці нашай прадукцыі. Гэта толькі ўзмацніць нас. 

Падчас сустрэчы беларускі бок праанансаваў міжнародную канферэнцыю, прысвечаную Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая адбудзецца сёлета. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.