Вы тут

МАРГ: Рашэнне па пераглядзе цэн на цукар было цяжкім, але абгрунтаваным


Рашэнне па пераглядзе цэн на цукар было цяжкім, але абгрунтаваным. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец, перадае БелТА.


Урад вядзе планамерную працу па рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары. «Асноўная мэта – забеспячэнне даступных тавараў сацыяльна значнай накіраванасці для насельніцтва. Таварныя групы змяняюцца ў залежнасці ад сітуацыі на рынку, таму вядзецца пастаянная праца, і прымаюцца пэўныя меры рэгулявання, — сказаў Іван Вежнавец. — У бягучых умовах мы адсочваем сітуацыю па таварных групах і бачым дынаміку змены як прадстаўленасці на паліцы, так і цэн на іх. У цэлым уплыў на спажывецкі рынак аказвае не толькі сітуацыя ў Беларусі, але і на знешніх межах».

Ён адзначыў, што ўвядзенне цэнавага рэгулявання можа насіць толькі кароткатэрміновы характар, у доўгатэрміновым перыядзе яно можа прыводзіць да фарміравання дысбалансаў. Таму неабходна аператыўна рэагаваць на зменлівую сітуацыю. У прыватнасці, па цукру. «Пры маніторынгу сітуацыі на знешніх рынках мы бачым, што павялічваецца дыспарытэт цэн, гэта значыць розніца ў цэнах паміж Беларуссю і сумежнымі дзяржавамі. У цяперашні час гэтая розніца прыводзіць да таго, што ствараюцца перадумовы для вывазу цукру з Беларусі, таму прымаюцца меры», — растлумачыў першы намеснік міністра.

Іван Вежнавец паведаміў, калі дыспарытэт цэн павялічваецца значна, то адміністрацыйныя меры не даюць належнага эфекту. «Так, у нас уведзена абмежаванне на вываз цукру за межы Беларусі, разам з тым межы з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза адкрыты, і дыспарытэт, які сфармаваўся, стварае перадумовы для неафіцыйнага вывазу гэтага тавару. Таму выпрацавана асобная сістэма і прадастаўлена больш гнуткасці для арганізацый-вытворцаў і для гандлю, каб аператыўна рэагаваць на сітуацыю на рынку», — распавёў ён.

Прадстаўнік МАРГ адзначыў, што ў краіне выбудавана шматузроўневая і даволі складаная сістэма. «У першую чаргу мы падалі гнуткасць вытворцам для таго, каб яны маглі рэагаваць на сітуацыю на рынку, пры захаванні кантролю за аптовым звяном і за гандлёвымі арганізацыямі. Па сутнасці, мы прывязалі рознічныя цэны да змены цэн вытворцаў і забяспечылі кантроль за выкананнем гандлёвых і аптовых надбавак. Гэтая сістэма дазволіць адсочваць і не дапускаць злоўжывання на цэнавым рынку, сачыць за аб’ектыўнасцю фарміравання цэн», — дадаў ён.

«Мы рэгулюем гандлёвыя надбаўкі. Гранічная гандлёвая надбаўка ўстаноўлена пастановай № 214 і складае 15%. А канчатковая цана на паліцы будзе залежаць ад цаны вытворцы. У сваю чаргу вытворцам прадастаўлена магчымасць рэагаваць на змяненне знешняй кан’юнктуры і ўсталёўваць цану самастойна. Мы разам з канцэрнам “Белдзяржхарчпрам” будзем адсочваць, каб вытворцы цану ўсталёўвалі абгрунтавана», — падкрэсліў Іван Вежнавец.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».