Мерапрыемства было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на далучэнне моладзі да гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Па выніках творчай акцыі былі адзначаны 43 работы вучняў 10-11 класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Канкурсанты расказвалі ў сваіх эсэ пра дзейнасць першадрукароў і асветнікаў, дзяліліся ўражаннямі ад знаёмства са знакавымі помнікамі старажытнага беларускага пісьменства.
Спецыяльнага прыза ўдастоена дзесяцікласніца СШ № 1 г. Баранавічы Ксенія Кіслач за эсэ, прысвечанае Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Узнагароджанне пераможцаў адбылося на філалагічным факультэце БДУ. Канкурсантаў павіншавалі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, загадчык філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Бараноўскі, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран і дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік.
У прывітальнай прамове Сяргей Важнік падзякаваў старшакласнікам за цікавасць, праяўленую да літаратурнага спаборніцтва, і выказаў вялікую ўдзячнасць педагогам, якія прывілі дзецям любоў да пісьмовага слова.
Наталля Шапран адзначыла шырокую геаграфію дасланых работ, якія прыходзілі ў рэдакцыю часопіса «Роднае слова» практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі. Галоўны рэдактар прызналася, што не чакала такой актыўнасці з боку школьнікаў.
У цырымоніі ўзнагароджання таксама прынялі ўдзел студэнты-філолагі, якія расказалі гасцям аб філалагічным факультэце на розных мовах, чыталі вершы і выконвалі музычныя нумары. Акрамя таго, для школьнікаў правялі віктарыну «Філалогія і Я», а таксама кансультацыі ад выкладчыкаў па паляпшэнні зместу творчых работ.
Усяго было ацэнена каля 400 літаратурных работ беларускіх школьнікаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі філалагічны факультэт БДУ і часопіс «Роднае слова».
Надзея НІКАЛАЕВА
Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Яна «змяняе нашу зямлю».
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.