Вы тут

Як актывізаваць падрыхтоўку спецыялістаў для сяла?


У Горах на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі прайшоў першы абласны форум «Тэрыторыя аграведаў». У ім прынялі ўдзел дэпутаты, педагагічныя кадры вобласці, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый. 


У вобласці зараз функцыянуе 264 агракласа на базе 11 класаў і і 250 — на базе 10-х. Агракласы вельмі актуальны кірунак, лічаць спецыялісты, але дэфіцыт кадраў у сельскай гаспадарцы па ранейшаму высокі. 

— На жаль, толькі да 15% выпускнікоў гэтых класаў паступае ў вышэйшыя аграрныя ўстановы, — канстатуе першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Андрэй Калмыкоў.— Агракласнікі, калі заключаюць дагавор і бал іх атэстата па профільным дысцыплінам не меней 7, маюць права паступіць на льготных умовах — без экзаменаў. Але нават гэтай ільготай карыстаецца малы працэнт. 

На яго думку, пры той актыўнай прафарыентацыйнай рабоце, якую вядуць ВНУ у школах, заказчык, які павінен быць зацікаўлены ў спецыялістах, сёння займае пасіўную пазіцыю. Як гэтую работу актывізаваць? Калі школьнік будзе ведаць, што ён у будучым атрымае права на дадатковую стыпендыю, гарантаванае жыллё, жаданне замацавацца ў сельскай гаспадарцы ў яго будзе больш. Было б добра зафіксаваць сацыяльныя льготы для моладзі, якая згодна застацца працаваць на сяле, і заканадаўча. 

— Задача гэта вельмі актуальная, — лічыць намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным развіцці Савета Рэспубліцы Нацыянальнага сходу Алег Дзячэнка. — Падрыхтоўка спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу павінна быць усёабдымнай. Без хлеба, малака, мяса мы не зможам забяспечыць на высокім узроўні нацыянальную і харчовую бяспеку нашай краіны. 

Вельмі важна, каб у галіну сёння прыйшлі людзі падрыхтаваныя, высокаматываваныя, якія будуць працаваць з сэнсам, агеньчыкам. І на першы план выходзіць пытанне, дзе ўзяць такіх дзяцей, як іх падрыхтаваць, як зматываваць. Казалі і пра тое, што павінны падключыцца бацькі будучага маладога спецыяліста. І калі малады чалавек бачыць сябе ў сельскай прафесіі, трэба яго падтрымліваць. 

— Сёння нам патрэбны спецыялісты, якія б маглі працаваць на энерганасычанай тэхніцы, — канстатуе кіраўнік гаспадаркі «Горацкі элеватар» Пётр Панасюга. — Зараз на трактарах устаноўлена спадарожнікавая навігацыя і можна з кабінета адсочваць, як працуе ў полі тэхніка, які расход паліва. Укараняецца сістэма дакладнага земляробства, з дапамогай дронаў уносяцца сродкі абароны. І калі школьніку пра гэта расказаць, у яго паявіцца цікавасць. Тады выбар будзе асэнсаваны. 

Прытоку будучых кадраў можа паспрыяць таксама прыраўненне расійскага Адзінага дзяржэкзамена да беларускага ЦТ, лічыць Алег Дзячэнка. Не выключна, што моладзь з прыгранічных рэгіёнаў прыехала б вучыцца сюды. Расіяне ўжо пайшлі па гэтаму шляху. У выніку каля 10 тысяч маладых людзей з Беларусі паехалі вучыцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Расіі. 

У акадэміі робяцца свае захады, якія, тут спадзяюцца, ацэняць выпускнікі школ і іх бацькі.

— З гэтага года мы пачынаем набор на такія спецыяльнасці, як камерцыйная дзейнасць, маркетынг у АПК — расказвае Андрэй Калмыкоў.

— У гэтых кадрах ёсць вялікая патрэба, асабліва зараз, калі паўстала пытанне пошуку новых рынкаў збыту. Той жа спецыяліст па маркетынгу, які прыйдзе працаваць у сельскую гаспадарку, павінен разбірацца, куды накіраваць прадукцыю, дзе набыць нешта карыснае для сваёй для арганізацыі. Камерцыйная дзейнасць таксама спецыяльнасць ў дусе часу, звязана з арганізацыяй тэндэрных закупак, спецыяліст вырашае пытанне з рэалізацыяй прадукцыі, пошукамі рынкаў збыту і гэтак далей. Па ранейшаму высокі попыт на класічныя спецыяльнасці — агранамія, заатэхнія, тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці. Заяўкі на іх ёсць заўсёды. Ёсць спецыяльнасці эканамічнага блока, у тым ліку «сусветная эканоміка». У пошуках рынкаў збыту і камплектуючых гэтыя веды таксама вельмі неабходныя. 

Эксперты перакананы, што калі з дзіцячага сада прывіваць любоў да радзімы, да зямлі, то харчовы крызіс нам пагражаць не будзе. І што наогул можа быць прыгажэй на зямлі, чым прафесія, якая дазваляе ствараць хлеб. Нездарма кажуць сталыя людзі: будзе хлеб, будзе і песня. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Горацкі раён

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.